На Новы год у Беларусі чакаецца яшчэ большы прыток расійскіх турыстаў
Колькасць расіян, якія плануюць навагодні адпачынак у Беларусі, зноў рэзка вырасла ў параўнанні з мінулым годам, адзначае Расійскі саюз турыстычнай індустрыі (РСТ).
Паводле даных тураператара «Алеан», які ўваходзіць у РСТ, попыт на санаторыі Беларусі ў параўнанні з мінулым годам вырас на 23 працэнты, на гатэлі — на 28 працэнтаў.
Самыя запатрабаваныя туры на зімовыя канікулы — экскурсійныя. На іх прыпадае каля 31 працэнта ад усяго аб’ёму браніравання экскурсійных тураў на святочныя даты. Асаблівай папулярнасцю ў турыстаў карыстаецца тур «Навагодняе падарожжа ў Мінск» з 31 снежня па 2 студзеня.
Вырас попыт на туры ў Беларусь і ў восеньскі перыяд. Да канца верасня гэтага года зроблена на 25 працэнтаў больш браніраванняў санаторыяў, на 72 працэнты больш браніраванняў гатэляў Мінска і на 55 працэнтаў больш браніраванняў экскурсійных тураў па ўсёй краіне.
«Шэраг здраўніц у кастрычніку ўжо цалкам запоўненыя. Але ў цэлым дэфіцыту месцаў у санаторыях да канца восені не назіраецца. Сярэдняя працягласць тура ў санаторыі — 10-12 дзён. З экскурсійных тураў найбольшым попытам карыстаюцца праграмы працягласцю 5-7 дзён, якія ахопліваюць некалькі гарадоў: Мінск, Мір, Нясвіж, Брэст, Гродна, Ліда і інш. Як і ў мінулым годзе, актыўна браніруюць аўтобусныя туры з Масквы», — расказалі ў прэс-службе РСТ.
Турыстам прапануюць туры як на 2-3 дні, так і 5-7-дзённыя. Іх кошт вагаецца ад 26 тыс. да больш як 71 тыс. расійскіх рублёў (прыблізна ад 900 да 2500 беларускіх) на дваіх без уліку кошту чыгуначных білетаў.
Адзначаецца, што кошт экскурсійных тураў павялічыўся на 5-10 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам.
Ля сцен Лідскага замка ўзводзяць рэстаран беларускай кухні
У Прыпяцкім нацпарку запрашаюць на незвычайную экскурсію — паслухаць роў аленяў
Турыста з Санкт-Пецярбурга знайшлі мёртвым у возеры ў Глыбоцкім раёне. Цела пабачыла жонка
Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі
Каментары