Грамадства

Беларус здолеў пераканаць суд, што яго прызналі пагрозай для бяспекі Польшчы беспадстаўна

Грамадзянін Беларусі звярнуўся па міжнародную абарону ў Польшчы, але атрымаў адмову: спецслужбы палічылі, што ён можа ўяўляць пагрозу бяспецы дзяржавы. Тады мужчына звярнуўся ў суд, і той пастанавіў скасаваць пастанову. Гэты выпадак можа стаць прэцэдэнтам для беларусаў, піша Most.

Фота: Most

Пра важны кейс расказаў Хельсінскі фонд правоў чалавека, які аказваў беларусу юрыдычную дапамогу пры абскарджанні.

Грамадзянін Беларусі, імя якога не паведамляецца, быў на радзіме актывістам апазіцыі і збег з краіны разам з жонкай і маці. Сям'я звярнулася па міжнародную абарону ў Польшчы. Жонка і маці атрымалі абарону, а актывіст — адмову.

Упраўленне па справах іншаземцаў прызнала, што беларус мае падставы для абароны, але не надала яе, таму што той патэнцыйна можа ўяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы. Падставай для такога рашэння былі заключэнні Агенцтва ўнутранай бяспекі і Агенцтва разведкі Польшчы.

Пры разглядзе спраў аб міжнароднай абароне ўпраўленне па справах іншаземцаў заўсёды звяртаецца з запытам у спецслужбы. Атрыманыя ад іх дакументы, як правіла, з'яўляюцца сакрэтнымі. У гэтым выпадку ні сам актывіст, ні яго ўпаўнаважаныя не змаглі з імі азнаёміцца.

Актывіст паспрабаваў абскардзіць пастанову ў Радзе па справах уцекачоў, але там палічылі адмову законнай. Тады беларус, пры дапамозе Хельсінскага фонду правоў чалавека, падаў заяву аб абскарджанні ў Ваяводскі адміністрацыйны суд у Варшаве.

Негатыўная ацэнка спецслужбаў не абавязвае адмаўляць у міжнароднай абароне

Суд азнаёміўся з сакрэтнымі матэрыяламі, наяўнымі ў справе, і вырашыў, што няма істотных падстаў для прызнання мужчыны небяспечным для дзяржавы або грамадства. Акрамя таго, суд прызнаў, што негатыўная ацэнка спецслужбаў сама па сабе не абавязвае кіраўніка Упраўлення па справах іншаземцаў адмаўляць замежніку ў міжнароднай абароне.

«Органы, якія разглядаюць заявы аб прызнанні міжнароднай абароны, робяць аўтаномную ацэнку, не будучы абмежаванымі ніякімі папярэднімі адміністрацыйнымі рашэннямі, прынятымі ў дачыненні да іншаземца. […] Падобная пазіцыя органаў, якія перадаюць інфармацыю ў дачыненні да іншаземца, згодна з законам аб міжнароднай абароне, не з'яўляецца абавязковай для органаў і не павінна быць дастатковай, калі не з'яўляецца дастаткова канкрэтнай», — гаворыцца ў рашэнні суда.

Хельсінскі фонд па правах чалавека выказаў асцярогу, што практыка, пры якой іншаземцы не могуць азнаёміцца з датычнымі іх засакрэчанымі дакументамі, можа прыводзіць да злоўжыванняў з боку дзяржаўных органаў.

У першым паўгоддзі 2024 года Польшча надала міжнародную абарону 1,4 тыс. беларусаў, негатыўныя рашэнні вынесеныя па 50 справах.

Каментары

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь170

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ2

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны18

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →