Грамадства88

«Падумала, што мяне дэпартуюць у Беларусь». Як беларуска падарожнічае па ЕС з жэнеўскім пашпартам і дзе ў яе ўзніклі праблемы

Дзяўчына атрымала міжнародную абарону ў Літве. Да статусу бежанца прыкладаўся жэнеўскі пашпарт бежанца. 

Devby.io даведаўся, як жывецца ў Еўропе без звыклага беларускага пашпарта.

Праязны дакумент для бежанцаў (Неафіцыйная назва — «Жэнеўскі пашпарт») — дакумент, які выдаецца бежанцу ў адпаведнасці з Жэнеўскай канвенцыяй аб бежанцах 1951 года.

«Без праблем адкрыла рахунак у банку»

З жэнеўскім пашпартам я з пачатку 2023 года, — кажа дзяўчына. — І ў мяне ніколі з ім не было ніякіх праблем. Хоць гэта дзіўна, бо многія беларусы ў Літве скардзяцца: маўляў, рахунак у банку не адкрыць. Я без праблем адкрыла рахунак: проста паехала ў банк з гэтым пашпартам, карткай ПМЖ, працоўным кантрактам і рашэннем аб прадастаўленні прытулку. Ніхто не задаў ніякіх пытанняў.

Яшчэ ўцекачы ў Літве скардзяцца, што да Жэнеўскага дакумента шмат прэтэнзій на пашпартным кантролі ў аэрапортах. Я з гэтым таксама пакуль не сутыкалася. Хоць падарожнічаю досыць часта, практычна раз у два месяцы кудысьці выязджаю. Часцей за ўсё катаюся ў Польшчу на канцэрты-спектаклі.

На літоўска-польскай мяжы ў пасажыраў аўтобусаў пастаянна правяраюць пашпарты, і мой дакумент ніякіх пытанняў не выклікае. Летась ехала на аўтобусе з Браціславы ў Вену, вельмі баялася, што затрымаюць з-за пашпарту. Але ўсё было добра: памежнік паглядзеў дакумент і вярнуў.

Перад падарожжам я праз IATA гляджу, ці патрэбна віза ў краіну прызначэння. Пакуль што ў краіны з візавым рэжымам я не лётала, толькі па шэнгенскай зоне. І дагэтуль у аэрапортах усё праходзіла гладка.

Было толькі пару шурпатасцяў. Аднойчы ў аэрапорце Каўнаса папрасілі пашпарт на дадатковую праверку.

Супрацоўніца паклікала больш абазнаную супрацоўніцу, і тая, убачыўшы мой пашпарт, кіўнула, маўляў, усё ў парадку. Іншы раз я ляцела праз Польшчу ў Іспанію, і ўжо на гейце ў польскім аэрапорце адна супрацоўніца спытала ў іншай: «А Іспанія — гэта ж ЕС, там няма кантролю?» Я тады пасмяялася.

А вось у Румыніі месяц таму выйшла не вельмі смешна.

Я вырашыла паехаць туды як турыст, бо прачытала выдатную кнігу Руты Шепеціс пра Румынскую рэвалюцыю 1989 года. І неяк захапілася гэтым перыядам гісторыі. Мне захацелася на свае вочы ўбачыць месцы, дзе ўсё адбывалася. Ну і наведаць замак Дракулы, вядома. Я купіла квіткі на самалёт грэцкай авіякампаніі Aegean Airlines і паляцела.

У Віленскім аэрапорце пытанняў да майго пашпарта не было. У Афінах (я ляцела з перасадкай) перад пасадкай у самалёт прадстаўнікі кампаніі ўжо вельмі пільна разглядалі мой пашпарт. Я падумала, што, можа, яны ніколі не бачылі такі дакумент. Але ўрэшце ў самалёт мяне прапусцілі. А вось пасля прызямлення ў Бухарэсце мяне чакала сустрэча з паліцэйскімі.

Усе пасажыры праходзілі праз калідор, у якім нас сустракалі паліцэйскія і прасілі паказаць дакументы. Не ведаю, з чым гэта было звязана. Усе паказвалі дакументы, і іх адразу ж адпускалі.

Я падышла да дзяўчыны-паліцэйскай, падала дакумент, і яна стала яго разглядаць. Спачатку проста, потым праз спецыяльны прыборчык, потым гнула па-ўсякаму. Затым папрасіла картку ПМЖ. Я дала картку. Яна тое ж самае прарабіла і з ёй. Затым спытала ў мяне, якая мэта майго візіту.

Я сказала як ёсць: «Турызм». «Ці адна ляціце?»— «Так, адна». «А калі назад?»

Я паказала ў дадатку зваротны білет (праз чатыры дні). Затым яна перадала мае дакументы іншаму паліцэйскаму, старэйшаму.

І ён сказаў мне: «Пройдзем». І вось тут я спалохалася — падумала, што, можа быць, цяпер мяне дэпартуюць у Беларусь.

Гэты паліцэйскі адвёў мяне ў памяшканне і стаў пільна разглядаць мае дакументы з дапамогай спецыяльных прыбораў. Затым сказаў: «Так, значыць, у вас статус бежанца?». Я пацвердзіла і патлумачыла чаму. Дакладна ўжо не памятаю, што менавіта казала — мне было страшна. Тады ён спытаў, калі я атрымала статус бежанца, я назвала год, і потым ён мяне адпусціў.

На зваротным шляху прыгод не было, даляцела спакойна самалётам Ryanair.

У цэлым паездка прайшла выдатна. Пабывала ў музеях, у парламенце — уразілася. Была ў Брашаве — горад суперпрыгожы. А Бухарэст не вельмі спадабаўся, месцамі падобны на савецкі Мінск ці Кіеў.

Замак Дракулы здаўся не вельмі, але мы заязджалі яшчэ ў адзін замак (забылася назву), і вось ён кампенсаваў [недахопы першага замка] цалкам.

Каментары8

  • Скучпющая бпба
    24.08.2024
    Вофчик, ну да, другое дело, такой смусмуфрик как ты. Важным делом мужчинка занят - комментики пишет
  • Мх
    24.08.2024
    Гэты пашпарт па сутнасці сваёй для легалізацыі прытулку, або для падарожжа з краіны выдачы дакумента ў бяспечную краіну на ПМЖ. Для турыстычных падарожжаў гэты пашпарт НЕ ПАДЫХОДЗІЦЬ.
  • Жэнева 1951
    24.08.2024
    Мх, ААН з вамі ня згодна. Для легалізацыі прытулку гэты дакумент не ўжываецца, яго можна прасіць ці не прасіць толькі пасля канчатковага атрымання прытулку. Па-другое, на ПМЖ трэба заставацца ў краіне, якая надала асобе прытулак. Такім чынам, гэты Жэнеўскі падарожны дакумент уцекача - выдаецца менавіта для любых падарожжаў асобы за межы краіны, дзе дадзеная асоба атрымала прытулак і ПМЖ, бо уцекач здае свой звычайны пашпарт РБ пры атрыманні прытулку: паездак у мэтах турызму, бізнэсу, прыватныя паездкі, адпачынак.

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Мадэлі OnlyFans пачалі ва Украіне плаціць падаткі і ваенны збор. Колькі ўдалося сабраць?4

Аўтобус МАЗ згарэў у Пецярбургу2

Двое малых дзяцей ледзь не патанулі ў ваннай у Светлагорску

Махляры пішуць беларусам ад імя МТБанка і Альфа банка2

Пад Баранавічамі заўважылі незвычайную жывёлінку1

«Цяпер яна з гумовага сала, гэта жах!» Жанчына купіла любімую каўбасу і абурылася11

Гайдукевіча трымаюць на апошнім месцы па колькасці намаляваных подпісаў11

Грамадзяніна Узбекістана падазраюць у забойстве ў Маскве генерала Кірылава3

Затрымалі маладзёна, які скраў ногі Дзеда Мароза ў Гродне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →