Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні падчас мерапрыемства «Адкрыты мікрафон» са студэнтамі ВНУ Віцебскай вобласці, распавёў, ці ёсць у яго мабільны тэлефон, піша БелТА.
«Ці ёсць у мяне мабільны тэлефон — не і ніколі не было. Па многіх прычынах. Па-першае, мне гэта не трэба. Для таго каб перагаварыць (я вельмі рэдка па мабільным тэлефоне размаўляю), у мяне ёсць Служба бяспекі. У яе і ўрадавая сувязь, і тэлефоны ўсё. Трэба — яны мне дакладуць, я перагавару.
Дома ў мяне сядзяць тыкаюць у гэтыя тэлефоны. «Ну што там, — кажу, — пішуць гэтыя, тыя».
Хуценька мне пачытаюць і гэтак далей. І другое — бяспека, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму я тэлефонам не карыстаюся, і мяне не цягне — бо ёсць каму».
Каментары
Всё как в СССР