На АТН міністра інфармацыі Марата Маркава спыталі, ён за дэмакратыю ці дыктатуру ў інфармацыйнай палітыцы? Прапагандыст адказаў катэгарычна.
«О, не! Я ніколі не быў за дэмакратыю», — адказаў Маркаў.
Пры гэтым ён дадаў, што дэмакратыя бывае розная. Маркаў супраць той, «якая насаджаецца Захадам».
«Для іх дэмакратыя — гэта яны могуць рабіць усё, што заўгодна, а ўсе астатнія павінны быць цвікі пад малатком. Ты пачынаеш нешта казаць: хлопцы, а як гэта? Гэта іншае! Я — за разумную дыктатуру, якая дазваляе трымаць у законным парадку краіну, але пры гэтым, каб краіна развівалася», — растлумачыў Маркаў.
Пры гэтым ён дадаў, што іншая дэмакратыя, «дэмакратыя, як воля народа, павінна рэалізавацца, але не так, як нам гэта паказваюць».
Каментары
Ну прынамсі шчыра. Я чамусьці пэўны, што ен не з кан'юктурных прычынаў тое кажа, ен сапраўды шчыры. Нават можа не да канца. Нешта мне здаецца, што ен яшчэ за разумныя растрэлы, у разумнай колькасьці. Праўда з гэтым зараз цяжкавата, хіба што магчыма таемныя скраданьні людзей, а потым іх знікненьні назаўжды, ты раптоў ныя самагубствы. А вось каб можна было лягеры пабудаваць - было бы добра. Ды й Курапаты па прызначэньні выкарыстаць у разумных межах, ось тое так