Вядучая ютуб-шоу «Гадзіннічак цікае» і «Мне таксама не падабаецца» расказала пра свайго новага сябра.
Яўгенія Сугак расказала, што ў яе нядаўна быў дзень народзінаў і яе сябры, у тым ліку Рыгор Астапеня і Арцём Шрайбман, падарылі ёй беленькага сабачку.
«Я ўпэўнена, што калі прынясу сабаку на наступную перадачу, то гэта проста ўзарве ютуб. Ён выглядае проста як самая чароўная істота на свеце», — падзялілася Яўгенія ў новым выпуску перадачы.
Але вядучыя пажартавалі, што не варта яго садзіць на стол.
«Не будзем браць прыклад з аматараў пасадзіць шпіца на стол», — намякнуў Шрайбман на вядомыя кадры з Аляксандрам Лукашэнкам, калі палітык падчас інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу усадзіў сярод страў шпіца.
Каментары