З'явіліся першыя кадры верталёта Мі-8, які разбіўся ўчора на Камчатцы.
Усе 22 чалавекі, якія знаходзіліся на борце, папярэдне, загінулі, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцы ў экстранных службах.
Верталёт авіякампаніі «Віцязь-Аэра» ўчора накіроўваўся па маршруце вулкан Вачкажец — сяло Мікалаеўка. Верталёт павінен быў забраць ля вулкана групу турыстаў з 19 чалавек, каля сёмай раніцы па Маскве ён перастаў выходзіць на сувязь.
Па даных Расавіяцыі, на борце былі 19 пасажыраў і трое членаў экіпажа.
Каментары
1 самый распаўсюджны хелікоптар ў свеце .
2 мае самы высокі ўзровень аварый %
Ў якіх загінула самая большая колькасць людзей.