Грамадства1414

Дэпутат прапанаваў стварыць ТэлеграмBY і ІнстаграмBY — каб перапіскі беларусаў не змаглі чытаць спецслужбы ЗША

На такую ​​думку Алега Цылько падштурхнула затрыманне Паўла Дурава ў Францыі. Ён упэўнены, што за гэтым стаяць амэрыканскія спецслужбы.

Фота: тэлеграм-канал Алега Цылько

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Цылько прапанаваў стварыць беларускія сацсеткі, каб па прыкладзе Кітая поўнасцю кантраляваць інфармацыйныя патокі.

На такія развагі ў тэлеграм-канале Цылько падштурхнула затрыманне ў Парыжы Паўла Дурава. Дэпутат упэўнены, што за гэтым стаяць амерыканскія спецслужбы, якія жадаюць узяць пад кантроль Telegram.

Цылько задаецца пытаннем: што рабіць, калі месенджар пяройдзе пад кантроль спецслужбаў?

«Якія меры павінны будзем прыняць усе мы — уладальнікі ТГ-каналаў? Працягваць выкарыстоўваць іх і ўвесь час падвяргацца «варожай» цэнзуры ці зусім адмовіцца ад іх паслуг? Тады чым замяніць аператыўнае давядзенне інфармацыі?» — пытаецца Цылько.

І адразу прапануе рэцэпт — стварыць свае сацсеткі. Назвы ён ім ужо прыдумаў.

«Верагодна, надышоў той час, калі нам неабходна задумацца над стварэннем уласных, незалежных інтэрнэт-платформ. Да прыкладу, ТГBY ці InstaBY, якія б кожны беларус мог выкарыстоўваць без асцярогі, што яго ўзламаюць ці заразяць інтэрнэт-вірусам», — лічыць дэпутат.

Станоўчым прыкладам ён лічыць Кітай, які мае свой інтэрнэт і свае аналагі сацсетак.

«Краіна цалкам кантралюе кантэнт, сочыць за бяспекай, канфідэнцыяльнасцю, блакуе інфармацыю экстрэмісцкай накіраванасці. Але, самае галоўнае, не залежыць ад знешніх, так бы мовіць, класавых ворагаў», — мяркуе Цылько.

Дэпутат разумее, што Беларусі складана канкураваць з тэхналагічнымі гігантамі, якія валодаюць рознымі інтэрнэт-платформамі і мільярдным багаццем.

«Але стварыць аналагічны месенджар, які будуць выкарыстоўваць дзяржаўныя структуры і будуць пачувацца ў бяспецы, думаю, можна і трэба. Тым больш, што рэсурс, у выглядзе Парка высокіх тэхналогій у нас ёсць», — рэзюмаваў Цылько.

Міністр інфармацыі Марат Маркаў раней таксама прапаноўваў стварыць беларускія сацсеткі і ютуб. Гендырэктар БелТА анансавала з'яўленне беларускай медыяплатформы «відэа.бел».

Алег Цылько родам з Кастрычніцкага. Ён скончыў Кіеўскае ваенна-марское вучылішча па спецыяльнасці педагог-псіхолаг і Акадэмію кіравання. Працаваў у сістэме БРСМ і Гомельскім аблвыканкаме, быў ідэолагам у «Гомельаблаўтатрансе».

Каментары14

  • Ёсік
    28.08.2024
    Які нармалёвы беларус паверыць праўладным хлусам. Нейкую траву яны ўжываюць моцную - то адукацыйны хаб, то інстаграмбай (назавіце Умка), то яшчэ нейкую трасцу. Мо справамі зоймешся, дэпутат, мо адправіў бы карпенку запыт, каб паказаў, колькі сапраўды за .... галасоў аддалі жыхары ў 2020
  • Конь в пальто
    28.08.2024
    Мне очень интересно, откуда берутся вот такие .....?! Я понимаю, вопрос риторический, но он же еще не старый маразматик, и денег еще не много украл, надеюсь, но все таки
  • Эл
    28.08.2024
    Белтг, где в каждом чате будет по умолчанию добавлен товарищ майор))

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?43

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь на 10 месцы ў свеце па ўзроўні смяротнасці. Побач іншыя постсацыялістычныя краіны1

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»9

Леанід Неўзлін назваў расследаванне ФБК «зляпаным у Маскве злівам»

Дзяржпрапаганда паставіла новую модную ў падлеткаў субкультуру ў адзін шэраг з сатанізмам15

Брытанскі блогер, які хадзіў на паклон да Кубракова, скардзіцца, што не можа атрымаць дазвол на жыхарства ў Беларусі8

Крышціяну Раналду першым у свеце набраў мільярд падпісчыкаў у сацыяльных сетках

Брыжыт Макрон знялася ў папулярным серыяле

Палітвязню ўкраінскага паходжання ўжо прысудзілі калонію. А цяпер судзяць яшчэ па пяці палітычных артыкулах

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?43

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Галоўнае
Усе навіны →