Грамадства1414

Маркаў заклікаў замясціць YouTube, Telegram, Instagram і TikTok беларуска-расійскімі сацсеткамі

Міністр інфармацыі лічыць, што Беларусь і Расія прайграюць у інтэрнэт-прасторы.

Марат Маркаў. Фота: Белтэлерадыёкампанія

Марат Маркаў лічыць, што Беларусь і Расія павінны развіваць свае сацыяльныя сеткі і інтэрнэт-сэрвісы, каб пазбавіцца ад залежнасці ад заходніх прадуктаў.

Міністр інфармацыі Беларусі лічыць, што заходнія сэрвісы і сацсеткі беларусам навязвалі многія гады. У выніку, Беларусь і Расія прайграюць у інтэрнэт-прасторы, піша БелТА.

«Рэсурсы, якія гавораць зусім не тое, што хацелася б нашым заходнім калегам, закрываюцца ў любы момант, мінімізуюцца, песімізуюцца, адпраўляюцца ў ценявы бан ці ўвогуле аднамомантна выключаюцца, маючы нават мільёны падпісчыкаў. І гэтую праблему трэба вырашаць», — лічыць Маркаў.

Ён прапануе замясціць YouTube і іншыя сацсеткі і платформы сваімі інструментамі. Напрыклад, расійскай платформай RuTube.

«Мы павінны мець падобнага роду інструменты, з імі працаваць. Значная частка нашых дзяцей сядзіць у Telegram, ТікТок, Instagram і г. д. але гэта не нашы інструменты. І гэтае пытанне трэба вырашаць, у тым ліку ў рамках медыяхолдынга, які будзе стварацца», — рэзюмаваў Маркаў.

Каментары14

  • 12.07.2024
    А дзе дзеўся знакаміты беларускі спадарожнік " бацька " ? Ай шкадуйтя
    " Белка ". Праз яго патрэбна і зладзіць усялякія токі - шмокі , грамы - срамы . Хутчэй рабі , хопіць ўжо балбатаць )
  • пуп
    12.07.2024
    Какой-то популизм.
  • Тралалідзэ
    12.07.2024
    Магічным чынам калі замяніць ютуб на рутуб, колькасьць праглядаў прапагандысцкіх каналаў ня зьменіцца. Гэтыя 20 чалавек вельмі адданая аўдыторыя.

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль абвінаваціў ХАМАС у адмове ад дасягнутых дамоўленасцяў2

У Гродзенскай вобласці 1804 чалавекі летась асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму»2

А можа, усё ж варта, каб Лукашэнка ўдзельнічаў у перамовах па Украіне?65

Гандлёвая сетка «Радзівілаўскі» ажыла і правяла рэбрэндынг ФОТЫ9

Палітзняволенага эколага з Мядзела асудзілі да 4 гадоў калоніі

У Маларыце з вайсковым аркестрам адкрылі стылізаваную лаўку ВІДЭА4

У Мінску задыміўся гандлёвы цэнтр «Сілуэт»

Беларусбанк аднавіў прыём пашкоджанай замежнай валюты

Расійскі бізнэс рэпера Сярогі перадумалі ліквідаваць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту

Таксістам у Мінску паведамілі, што ў дзень выбараў не будзе інтэрнэту

Галоўнае
Усе навіны →