Усяго патроху3030

Як Пратасевіч бавіць час у Дубаі? ШМАТ ФОТА

Днямі стала вядома, што экс-рэдактару Nexta Раману Пратасевічу адмянілі раней прызначаны шматмільённы штраф, і ён разам з жонкай змог паляцець у адпачынак у Дубай. Паглядзелі, як Пратасевіч бавіць час у свой першы выезд за мяжу з 2021 года — калі беларускія ўлады гвалтоўна пасадзілі самалёт кампаніі Ryanair, каб затрымаць Пратасевіча і Сафію Сапега.

Фотаздымкамі Пратасевіч дзеліцца ў сваім тэлеграм-канале і сторыз.

@nashaniva Улады пачалі раскрутку Рамана Пратасевіча. Навошта? #Протасевич #политика #нашаніва #Беларусь #белорусы #беларускітыкток ♬ Virtuoso Violin - Rafael Krux

Адным з першых пунктаў ён наведаў Музей будучыні, дзе ацаніў наяўнасць вялікай колькасці «інстаграмных лакацый».

Пасля гэтага, як большасць турыстаў у такіх краях, забраўся на дах самага высокага ў свеце будынка — Бурдж-Халіфа (яго вышыня складае 828 метраў).

У Абу-Дабі, сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Пратасевіч не прайшоў міма тамтэйшага Луўра.

Але максімум радасных эмоцый ён адчуў ад наведвання афіцыйнай крамы любімага футбольнага клуба — «Ліверпуля». Там ён крыху пашопіўся і набыў сабе брэндаваныя цішотку і кепку.

Нагадаем, суд пастанавіў спагнаць з Рамана Пратасевіча, Яна Рудзіка і Сцяпана Пуцілы штраф памерам 24,5 мільёна рублёў. Але Пратасевіч распавёў, што нейкі час таму падаў апеляцыю, і яму дазволілі не плаціць гэтыя грошы.

«Я падаў апеляцыю, і мне скасавалі гэты штраф. Усё сумленна, усё законна. Гэта была афіцыйная працэдура. Была апеляцыя, былі асобныя судовыя пасяджэнні. Я прывёў, як аказалася, дастатковую колькасць аргументаў для таго, каб гэты велізарны, я б нават сказаў астранамічны, штраф адмянілі», — адзначыў Пратасевіч.

Пратасевіч аргументаваў сваю пазіцыю тым, што не павінен несці адказнасць у адзіночку ва ўмовах, калі Пуціла і Рудзік знаходзяцца за мяжой.

У Мінску Пратасевіч цяпер працуе электразваршчыкам. Паралельна падаў дакументы для аднаўлення на завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ.

Каментары30

  • Дзяяч БНР
    13.09.2024
    Пасьля канфэрэнцыі беларусаў 1926-га вярнуўся з эміграцыі працаваць ў ан бэсэсэры на карысьць беларусчыны.
    Во як празь век гісторыя паўтараецца
  • Міхась Чарот 1928
    13.09.2024
    Пазьней расстраляны паэт, а пакуль галоўны рэдакта сб сегодня і аўтар лібрэта першае (напраўду другое) беларускага кіны Лясная Быль (як савецкая армія б'е белапалякаў, а напраўды такіх жа сацыялістаў пілсудзкага) спявае нападпітку зь нямецкімі нацыянал-сацыялістамі песьні ў чэскай кавярні
  • дочка Максима Дизайнера
    13.09.2024
    які фотажаб
    ахрэнец

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?1

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскай вобласці зрабілі музычны ўчастак трасы — для кіроўцаў, што засынаюць за рулём, гучаць «Песняры»5

А1 патлумачыў праблемы з інтэрнэтам у Мінску1

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі19

У Дзяржынскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў апору моста і загарэўся. Кіроўца загінуў

Беларусы ўвайшлі ў топ-3 груп насельніцтва, якім найменш давяраюць палякі36

Былому прэзідэнту Беларусі да пакета гарантый дадуць падатковыя льготы48

У Беларусі збіраюцца павысіць транспартны падатак4

Чаго чакаць ад надвор'я на наступным тыдні

Ілан Маск выступіў у падтрымку Трампа на перадвыбарчым мітынгу ў Пенсільваніі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?1

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Галоўнае
Усе навіны →