Свет22

Былы менеджар Twitter атрымаў $600 000 за тое, што не адкрыў ліст Ілана Маска

На слуханнях Гары Руні растлумачыў, што баяўся адкрываць ліст з-за магчымых шкоднасных праграм.

Фота: Dimitrios Kambouris / Getty Images

Былы супрацоўнік Twitter атрымаў кампенсацыю ад кампаніі пасля звальнення з-за таго, што не адказаў на электронны ліст Ілана Маска, звярнуў увагу Devby.io.

Гары Руні працаваў у еўрапейскім офісе Twitter у Дубліне з 2013 года, на момант звальнення ён займаў пасаду дырэктара па забеспячэнні. У лістападзе 2022 года, пасля пакупкі сацсеткі Іланам Маскам, супрацоўнікі атрымалі ліст ад бізнэсоўца, які ўтрымліваў патрабаванне павысіць прадукцыйнасць і апавяшчэнне наконт абавязковых перапрацовак.

У выпадку нязгоды з новай палітыкай кіраўніцтва Маск прапаноўваў работнікам звольніцца.

Маск дадаў, што тыя, хто не націсне «так» да наступнага дня, атрымаюць трохмесячную кампенсацыю за звальненне. Праз тры дні кампанія даслала Руні ліст, у якім паведаміла, што прызнае яго «рашэнне аб звальненні», хоць сам работнік ніколі не паведамляў пра сваё жаданне звольніцца.

На слуханнях ён растлумачыў, што баяўся адкрываць ліст з-за магчымых шкоднасных праграм. Камісія па працоўных адносінах Ірландыі, якая разглядала справу, палічыла, што суткі — недастатковы тэрмін для прыняцця такога рашэння.

Рэгулятар прысудзіў Руні 550 тысяч еўра ($605 тысяч) кампенсацыі.

Каментары2

  • Acab
    16.08.2024
    Ну і суд, абрабавалі Маска.
    Баяўся вірусаў і ня ўзіраўся карэспандэнцыю ад працадаўцы - гэта ты мусіш віру выплаціць.
    Мала дзень падумаць, ці гатовы пільна працаваць.
    Ганьба
  • Долой феодализм белорусский
    16.08.2024
    Вот что значит независимый буржуазный суд. Белорусский феодальный наверняка стал бы на сторону Маска.

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?6

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

У Грамадзянскі кодэкс унеслі забарону на валютную арэнду2

Супрацоўнікі ДАІ ў Віцебску затрымалі п'яную маці, якая везла сына ў дзіцячы садок

Як Сальвадор стаў узорам для правых рухаў па ўсім свеце25

Пракурор запатрабаваў пажыццёвага зняволення для абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы ў Варшаве

Польшча не разглядае адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю14

Прэм'ер Літвы: Словы Кандратовіча пра блізкасць беларускай нацыі гучаць дзіўна31

Пажарныя самалёты афарбоўваюць Лос-Анджэлес у ружовы колер

Швецыя выпрабуе новую тэхналогію «рою дронаў»1

Беларуску пад міжнароднай абаронай адлічылі з польскай паліцэальнай школы, бо яна не змагла пацвердзіць атэстат5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?6

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →