Навука і тэхналогіі11

Маск раскрыў, калі гуманоіды Tesla будуць у свабодным продажы

Колькі будзе каштаваць адзін такі робат і што ён увогуле ўмее?

Гуманоідны робат кампаніі Tesla пад серыйнай назвай Optimus. Фота: Wikimedia Commons

Па словах мільярдэра і кіраўніка кампаніі Tesla Ілана Маска, яго перадавыя гуманоідныя робаты пад серыйнай назвай Optimus пачнуць масава працаваць на заводах кампаніі ўжо ў наступным годзе.

А свабодны продаж робатаў пачнецца ў 2026 годзе, паведамляе агенцтва Бі-бі-сі.

Кошт адной такой мадэлі будзе ацэньвацца ў амаль 20 тысяч даляраў (63,5 тысячы беларускіх рублёў). 

Як паказвалася ў відэа раней, андроіды Optimus ужо год як умеюць паўтараць за чалавекам самыя простыя дзеянні, павольна хадзіць па розных памяшканнях, даследуючы ўсё навокал, а таксама акуратна перакладаць рэчы з аднаго месца ў другое.

Адзначым, што гуманоіды Маска з'яўляюцца не першымі робатамі падобнага тыпу, якіх плануюць выкарыстоўваць у масавай вытворчасці розных тавараў. Так, сваіх уласных андроідаў нядаўна паказала кампанія BMW і ўжо афіцыйна ўзгадніла іх выкарыстанне на заводах па вытворчасці аўтамабіляў.

Каментары1

  • Робат Оптымуз
    29.07.2024
    Я ўмецьму павольна хадзіць на перакур, перакладацьму з мужыкамі карты ў распранальні, дасьледавацьму, што блага ляжыць на заводзе.
    Магу выкарыстоўвацца дзеля краму кубікападшыпнікаў на ордэна Коласа-Леніна заводзе ГомТрактМашы

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы заўважылі чарговую незвычайную гародніну

Добраахвотнік Грот: Твая краіна ў акупацыі, што ты робіш, каб яе вызваліць?77

«Настальгія па няздзейсненай будучыні». Беларускі гурт Molchat Doma выпусціў новы альбом1

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка1

Пара з Ліды, каб ашчадзіць на адпачынку ў адной з самых багатых краін свету, прывезла з сабой «ролтаны» і кашы10

УСУ ўпершыню ўжылі супраць расійскай арміі лётаючы аўтамат Калашнікава4

У Мінску прадаецца пентхаус з велізарнай тэрасай на даху1

Аргенціна запытала ордар на арышт Мадура

Як блогер Валерый Руселік схадзіў у Гімалаі і з чым вярнуўся6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →