Грамадства33

У беларускіх школах будуць вучыць, як не згубіцца сярод фэйкаў і мэйнстрымаў

Міністэрства адукацыі да 2024/2025 навучальнага года зацвердзіла праграмы 6 факультатыўных заняткаў па «функцыянальнай пісьменнасці».

Зацверджаныя праграмы наступных факультатываў:

  • «Рамяство гісторыка» для IX класа;
  • «Чалавек у свеце медыя: як не згубіцца ў эпоху фэйкаў і мэйнстрымаў» для VIII (IX) класа;
  • «Арганізую сябе, арганізую іншых» для X-XI класаў;
  • «Сусвет Тэкст» для X-XI класаў;
  • «Фінансавая пісьменнасць. Аналізуем. Плануем. Кіруем» для IX класа;
  • «Адкрый свет наноў» для VI—VIII класаў.

На факультатыве «Рамяство гісторыка» вучні павінны будуць «удасканальваюць уменні складаць план і структураваць тэкст, рабіць пазнакі і выпіскі, цытаваць фрагменты тэксту, пераўтвараць тэкст, выкарыстоўваючы новыя формы падачы інфармацыі, уключаючы апорныя схемы, табліцы, малюнкі, дыяграмы».

На факультатыве «Чалавек у свеце медыя: як не згубіцца ў эпоху фэйкаў і мэйнстрымаў» дзяцей будуць вучыць «ацэньваць і аналізаваць матэрыялы медыя розных фарматаў з улікам іх спецыфікі, эфектыўна і бяспечна ўзаемадзейнічаць з інфармацыяй, атрыманай з медыякрыніц, канструктыўна мець зносіны і ўзаемадзейнічаць у медыяасяроддзі, арганізоўваць асабістую медыйную прастору».

На факультатыве «Арганізую сябе, арганізую іншых» вучні «авалодаюць эфектыўнымі формамі і сродкамі камунікацыі, набудуць навыкі дзелавой кааперацыі і самаарганізацыі, навучацца паспяхова дзейнічаць у самых розных жыццёвых сітуацыях — асабістых і прафесійных, асвойваючы практыку дзелавых зносін у працэсе сітуатыўнай дзейнасці (сустрэча гасцей, трэнінгі, перамовы, майстар-класы, публічныя выступленні і інш.)».

На факультатыве «Сусвет Тэкст» дзеці будуць «набываць навыкі працы з тэкстамі розных тыпаў (мастацкія, навукова-папулярныя, рэкламныя, юрыдычныя, інфармацыйныя), навучацца атрымліваць неабходную інфармацыю і творча пераасэнсоўваць яе, ствараць уласныя тэксты, якія адпавядаюць разнастайным камунікатыўным задачам (мастацкія творы і інфармацыйныя артыкулы, дакументы, рэкламныя аб'явы, буклеты, паштоўкі і інш.)».

На факультатыве «Фінансавая пісьменнасць. Аналізуем. Плануем. Кіруем» дзяцей будуць вучыць «выконваць праекты, накіраваныя на фарміраванне фінансавай пісьменнасці, што будзе спрыяць развіццю ўменняў прымяняць веды з фінансавай сферы ў штодзённым жыцці, выконваць практыка-арыентаваныя заданні, якія адлюстроўваюць рэальныя жыццёвыя сітуацыі праблемнага характару ў фінансавай галіне, планаваць і ажыццяўляць дзейнасць, звязаную з фінансавымі аперацыямі штодзённага жыцця».

Урэшце, на факультатыве «Адкрый свет наноў» вучні маюць «даведацца, як правільна выбіраць інфармацыйную крыніцу, авалодаюць навыкамі аналізу і ацэньвання дакладнасці інфармацыі, навучацца знаходзіць і здабываць неабходную інфармацыю для вырашэння праблемных сітуацый, якія ўзнікаюць у штодзённым жыцці».

Каментары3

  • Глузды так проста не засерыш
    06.08.2024
    І смех, і грэх. Ілжывая сістэма, пабудаваная на фэйках і дэзынфармацыі, будзе вучыць дзяцей выбіраць правільныя фэйкі. Але моладзь нутром адчувае хлусню, менавіта таму большасць рэвалюцыянераў - гэта маладыя людзі. Так што няма ў вас шанцаў.
  • пірог
    07.08.2024
    У якасці відэа дапаможніка можна глядзець праграму wtf расследвальніцкага цэнтра.
  • Slutlana
    07.08.2024
    Это кошмар

Названа дата прэзідэнцкіх выбараў: аж на паўгода раней за магчымы тэрмін28

Названа дата прэзідэнцкіх выбараў: аж на паўгода раней за магчымы тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы пацвердзілі расійскі прарыў каля Часавага Яра8

Ігумення Гаўрыіла атрымала ўзнагароду за дапамогу расійскаму батальёну, які ўдзельнічае ў нападзе на Украіну10

Былога караля хіп-хопу P. Diddy усё больш мужчын абвінавачваюць у сэксуальным гвалце5

Расійская журналістка загінула ў гатэлі ў Ташкенце: яна задыхнулася балотным газам у сваім нумары17

Беларус сабраў мільён праглядаў у тыктоку, зрабіўшы з «мерседэса» бульбавоз

Паўднёвая Карэя паабяцала адказ на ўцягванне КНДР у вайну ва Украіне2

«Двойчы атрымлівала па «шапцы», калі працавала да 8-9 вечара». Пра што марыць беларуска ў Швецыі

Віцэ-прэм'ер Снапкоў: розніца цэн у Беларусі і Расіі выклікае нервовасць4

Міліцыянта, які расказаў пра збіццё людзей у РУУС, завочна асудзілі на 15 гадоў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Названа дата прэзідэнцкіх выбараў: аж на паўгода раней за магчымы тэрмін28

Названа дата прэзідэнцкіх выбараў: аж на паўгода раней за магчымы тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →