Заняткі прапануюць навучэнцам X-XI класаў.
Мінадукацыі зацвердзіла праграму яшчэ аднаго школьнага факультатыва: «Уводзіны ў медыцынскую прафесію». Пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым партале, піша Tochka.by.
У навучальную праграму ўключылі не толькі тэорыю, але і практыку, і нават экскурсіі ў медустановы. Дактарамі пасля факультатыва, вядома ж, школьнікі не стануць, а вось уяўленне пра медыцынскія прафесіі і базавыя навыкі атрымаюць.
У Х класе на занятках вывучаць гісторыю медыцыны, сістэму медадукацыі ў Беларусі, абмяркуюць вобраз медыцынскага работніка. Астатнія гадзіны прысвецяць здароваму ладу жыцця, асновам гігіены і меддапамогі насельніцтву.
А вось у XI класе пяройдуць да больш складаных рэчаў — анатоміі, фізіялогіі і нават фармакалогіі. Дзецям раскажуць аб метадах дыягностыкі і медыцынскай рэабілітацыі.
Скрыжаванне з «медыцынскай падрыхтоўкай»
У X-XI класах ёсць такі прадмет, як Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка». Блок па медыцыне праходзяць дзяўчынкі.
Некаторыя тэмы заняткаў перасякаюцца з праграмай факультатыва. Напрыклад, і там і там праходзяць лекавыя прэпараты, першую медыцынскую дапамогу, накладанне павязак.
Але розніца ўсё ж такі ёсць: на ўроках «медыцынскай падрыхтоўкі» ўпор робяць на адпрацоўку навыкаў. Напрыклад, шмат вучэбных гадзін адведзена на тое, каб школьнікі навучыліся рабіць павязкі.
У той жа час на факультатыве ўпор робіцца на азнаямленне з прафесіяй, таму ў праграму ўключаны і экскурсіі ў медустановы, аптэкі і інш.
Каментары
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/344671/