Грамадства1414

Што азначае закрыццё рэкрутынгавага цэнтра палка Каліноўскага ў Варшаве?

Павел Кухта, начальнік арганізацыі ў Варшаве, праз якую набіралі беларускіх добраахвотнікаў, абвесціў аб яе закрыцці. Можна падумаць, што набор беларусаў у полк Каліноўскага спыняецца, але гэта не так.

Каліноўцы ўздымаюць нацыянальны беларускі сцяг. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

«Я, Павел Кухта, кіраўнік мабілізацыйнага цэнтра палка імя Кастуся Каліноўскага, вымушаны паведаміць, што рэкрутынгавы цэнтр у Варшаве больш не дзейнічае ў сувязі з рашэннем кіраўніцтва Інтэрнацыянальнага легіёна праводзіць рэкрутынг беларусаў праз іх уласную сістэму ва Украіне, — кажа ў звароце Кухта. — Мы са шкадаваннем прынялі гэтую навіну, бо наш цэнтр дазваляў беларусам хутка і бяспечна трапляць у полк Каліноўскага і праходзіць навучанне на ўласнай базе разам з іншымі беларусамі».

Якія будуць практычныя наступствы гэтага? Няўжо набор беларускіх добраахвотнікаў цалкам спыняецца? 

Суразмоўцы «Нашай Нівы», абазнаныя ў справах палка і блізкія да цяперашняга камандавання, кажуць, што прынцыпова не змяняецца нічога. Чат-бот палка працуе.

Пры заходзе на сайт палка Каліноўскага можна ўбачыць кнопку «рэкрутам», якая вядзе на тэлеграм-бот, у якім ахвотным раскажуць пра алгарытм дзеянняў для праезду ва Украіну і ўступлення ў Інтэрнацыянальны легіён, да якога належыць і полк імя Кастуся Каліноўскага. 

Адтуль чалавек будзе размеркаваны ў беларускае падраздзяленне. 

«Часы змяніліся. Вялікага сэнсу ў пасярэдніках у Варшаве няма, беларускае падраздзяленне падпарадкаванае ўкраінскаму камандаванню, і ўся тая падрыхтоўчая работа, якая праводзілася ў Варшаве, можа і будзе праводзіцца ва Украіне, дзе і ідзе вайна», — з такім меркаваннем салідарызуюцца апытаныя намі байцы. 

Людзі таксама кажуць, што цэнтр у Варшаве можна было б і не разганяць, але гэта ўсё наступствы барацьбы за ўладу ўнутры арганізацыі. Маўляў, Павел Кухта больш лаяльны папярэдняму кіраўніцтву, і тое, што з ім не знайшлі агульнай мовы новыя начальнікі — справа лагічная.

Тэлеграм-канал палка, у якім было апублікавана паведамленне Кухты, па сцверджаннях цяперашніх і былых байцоў, кантралюецца адхіленымі ад камандавання людзьмі — Міколам Дземідзенкам і Арцёмам «Ванішам» Войнічам. 

Рэкрутынгавы цэнтр у Варшаве сыграў ролю ў 2022 годзе, калі масы актыўных беларусаў, якія аказаліся ў эміграцыі і хацелі дапамагчы Украіне ваяваць з расійскім фашызмам, маглі цэнтралізавана, групамі, з аднаго месца выязджаць ва Украіну. Прайшоўшы пры гэтым базавую медыцынскую і іншую падрыхтоўку ў час чакання дазволу на ўезд. 

Цяпер жа дазволы на ўезд будуць выдавацца праз дыпламатычныя ўстановы Украіны ў індывідуальным парадку, сыходзячы з вынікаў сумоўя. 

Каментары14

  • Павло
    02.08.2024
    Ахаха дзіва дзіўнае, а не журналісты
  • Avenged Sevenfold
    02.08.2024
    «Цяпер жа дазволы на ўезд будуць выдавацца праз дыпламатычныя ўстановы Украіны ў індывідуальным парадку, сыходзячы з вынікаў сумоўя. »

    Хіба ўжо бязвіз адмянілі для замежнікаў?
    Заехаў ды рэкрутуйся на месцы.
  • Кастусь
    02.08.2024
    Avenged Sevenfold, тебя с бссровским пачпортом никто не пустит в Украину))

У Беларусі перад выбарамі могуць блакаваць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца, каб быць на сувязі1

У Беларусі перад выбарамі могуць блакаваць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца, каб быць на сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму20

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе4

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія6

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

Найбольш шчаслівым на інаўгурацыі Трампа выглядаў Ілан Маск ВІДЭА22

На крайнім захадзе Беларусі пабачылі рэдкую птушку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі перад выбарамі могуць блакаваць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца, каб быць на сувязі1

У Беларусі перад выбарамі могуць блакаваць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца, каб быць на сувязі

Галоўнае
Усе навіны →