Усяго патроху88

«Лу, мы цябе рэабілітуем!» Адкрыліся новыя падрабязнасці канфлікту нутрыі і лабрадора ў маладзечанскай сажалцы

Нядаўна выданне Kraj.by пісала пра прыгожую гісторыю ў Маладзечне, якая скончылася трагедыяй. Там у прыватнай сажалцы пасялілася нутрыя, з якой усе пасябравалі, але пасля жывёліну нібыта задушыў і з'еў суседскі лабрадор. Аднак жа, як высветліў той самы Kraj.by, усё не так проста. Нутрыя можа быць жывой, а лабрадор калі і вінаваты, то не ў забойстве. 

Гаспадары лабрадора катэгарычна заяўляюць, што іх улюбёнка нутрыю не ела

Нутрыя пасялілася ў прыватнай сажалцы сямейнай пары Яна і Вольгі побач з іх домам на вуліцы Уладзіслава Сыракомлі каля двух тыдняў таму. Назвалі яе Капібарай. У нядзелю, 21 ліпеня, Капібара знікла, пакуль гаспадароў не было дома. Сваякі Яна і Вольгі ўвечары гэтага дня бачылі, як з нутрыяй змагаецца суседскі сабака пароды лабрадор.

Улічваючы тое, што пасля інцыдэнту ніякіх слядоў нутрыі не знайшлі, была зроблена выснова: сабака яе з'еў, а парэшткі дзесьці схаваў.

У пятніцу, 26 ліпеня, Kraj.by паехаў знаёміцца з сабакам і з яго гаспадарамі. Гаспадароў завуць Уладзімір і Леся. Яны — муж і жонка, гадуюць сына Ваню, які сёлета пойдзе ў чацвёрты клас.

Падрастае ў сям'і і дачка Сафія. Дзяўчынка ў верасні стане першакласніцай.

Пры бліжэйшым знаёмстве з сабакам высветлілася, што сучку завуць не Лулу, як яе першапачаткова журналістам называлі, а проста Лу.

«Блытаніна адбываецца таму, што мы свайго сабаку часта гучна клічам: «Лу! Лу!» Вось гэта і гучыць як Лулу», — растлумачылі гаспадары дзяўчынкі-лабрадора.

І дадалі:

«Лу, мы цябе рэабілітуем».

Уладзімір расказаў, як Лу з'явілася ў іх сям'і.

«У ваколіцах нашых вуліц гэты сабака з'явіўся тры гады таму, у пачатку 2021-га, — успамінае Уладзімір. — Яна проста бегала па вуліцах. Было відаць, што зусім нядаўна ў яе з'явіліся шчанюкі, была кормячай мамай. Сабаку стала шкада, і ў сакавіку мы яе прытулілі. Цягам месяца шукалі гаспадароў. Давалі аб'явы ў сацыяльныя сеткі, самі праглядалі ў інтэрнэце інфармацыю пра зніклых у Маладзечне сабак.

Пры гэтым заўважылі, што яна не са шчанячага ўзросту бегае па вуліцах. Ела сабачы сухі корм, значыць, была прывучаная да яго. Разумела, што такое машына і як у яе залазіць.

У выніку мы здаліся. Пакінулі яе ў сябе. Назвалі Лу. Адвезлі да ветэрынара, зрабілі неабходныя прышчэпкі і стэрылізавалі».

Па словах Уладзіміра, Лу сапраўды любіць уцякаць і бегаць, дзе ёй уздумаецца, але ўвесь час вяртаецца дадому.

У той дзень, у нядзелю, 21 ліпеня, Уладзімір касіў траву на сваім прыдамавым участку і адпусціў сабаку гуляць, каб не перашкаджала працаваць. Суседская сажалка пры гэтым — усяго за пару дзясяткаў метраў.

«Лу прыбегла ўвечары. Уся галава ў яе была ў крыві, — успамінае Уладзімір. — Я выціраю гэтую кроў, а яна трасне галавой — і зноў становіцца скрываўленай. Потым гляджу — у яе вуха параненае, і гэтая рана моцна сцякае крывёй. Спачатку нават хацелі да ветэрынара сабаку везці, але потым абышлося».

Менавіта раненнем вуха Уладзімір і Леся тлумачаць кроў на мордзе Лу пасля інцыдэнту з нутрыяй, але ніяк не тым, што яна яе з'ела. Кроў на сабаку, па версіі яе гаспадароў, належыць самой Лу, а не нутрыі.

«Лу сапраўды не любіць пацукоў і мышэй. Ды яна і кратоў у нас усіх звяла, — расказвае Уладзімір. — Лабрадор — паляўнічая парода. Мы гэтыя звычкі ўжо ніяк з яе не выб'ем, нават калі б захацелі. Але тут важна тое, што Лу сваю здабычу не есць. Яна яе прыносіць нам, гаспадарам, быццам кажа: «Глядзіце, як я служу». Мы нават некалькіх вожыкаў выпусцілі, якіх яна прыцягнула. Вожык сваімі калючкамі ўсю пашчу да крыві ёй падрапае. Сабаку балюча, а яна яго ўсё адно нам цягне. Вунь, глядзіце, зноў, напэўна, мыш учула».

Гаспадары адзначаюць, што Лу гатовая сябраваць з усімі наўкол. Вось і з коткай Шэйлі ў яе выдатныя адносіны.

Дык што ж усё ж такі магло адбыцца паміж Лу і Капібарай у той вечар на сажалцы?

Ва Уладзіміра і Лесі такая версія: было горача, Лу вельмі любіць купацца, вось і кінулася ў ваду сажалкі. Там — нутрыя. Жывёліны счапіліся. У сутычцы Капібара параніла Лу вуха. І пакуль сабака страціла ад болю пільнасць, нутрыя паспела збегчы. І гэтым тлумачыцца тое, што яе парэшткі так і не ўдалося выявіць.

«Паверце, свайго сабаку мы кормім дастаткова добра. Галоднай яна не бывае. Ёй няма чаго з'ядаць нутрыю. А калі б усё ж яна яе забіла, то абавязкова прыцягнула б мёртвую жывёліну нам, як яна гэта робіць з пацукамі, мышамі і кратамі», — выказаў сваю версію Уладзімір.

Версія гучыць абгрунтаванай. Як і любая іншая, яна мае права на жыццё. І калі ўсё адбылося на сажалцы менавіта так, то Мары, дачцэ Яна і Вольгі, не трэба аплакваць Капібару. Магчыма, нутрыі ўдалося вырвацца ад Лу, укусіўшы яе за вуха, яна збегла і цяпер знайшла сабе якую-небудзь іншую сажалку.

Вядома, лепш за ўсіх магла б апісаць падрабязнасці той непрыемнай сустрэчы сама Лу. Але ў яе ж не спытаеш.

Каментары8

  • Гы
    27.07.2024
    «Лу, мы цябе рэабілітуем!» - гучыць як перадвыбарны лозунг ябацек у 2025)
  • Прэзыдэнт-Сацыяліст Бразыліі
    28.07.2024
    Ўсе пярэваратні як пярэваратні, хто ваўком, хто сокалам, хто мядзьведзем, а мая доля сабакам грызьці балотнага пацука.
  • Acab
    28.07.2024
    Няма сэнсу прытуляць валацужных сабакаў, як бегаў па сьметніках, грыз падлу, так і лётае. Добра, як не людзей

Такарчук: Можа, за Ягорава прагаласаваць, які будзе Лукашэнку ногі цалаваць? Языкі паадрываць бы гэтым галасунам4

Такарчук: Можа, за Ягорава прагаласаваць, які будзе Лукашэнку ногі цалаваць? Языкі паадрываць бы гэтым галасунам

Усе навіны →
Усе навіны

Салат з гарбузом і нутам — рэцэпт2

Тур з Мінска за $9000 на сям'ю, з Польшчы — за $1000. Беларускі расказалі, як сёлета адпачывалася ў Турцыі22

Шакуцін заляцеў мінімум на $40 мільёнаў12

Па памілаванні выйшаў на волю палітвязень Іван Кашко

Пад Масквой моцна загарэлася чыгуначнае дэпо1

Дзеці пад Гроднам гуляюць у небяспечныя гульні

Што лепш: бегаць ці хадзіць?4

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Такарчук: Можа, за Ягорава прагаласаваць, які будзе Лукашэнку ногі цалаваць? Языкі паадрываць бы гэтым галасунам4

Такарчук: Можа, за Ягорава прагаласаваць, які будзе Лукашэнку ногі цалаваць? Языкі паадрываць бы гэтым галасунам

Галоўнае
Усе навіны →