У чэрвені жыхар Гомеля лавіў сабе на вадаёме рыбу ды пабачыў вужа. Дзеля смеху ён прапанаваў яму злоўленую рыбку, і на дзіва жывёліна ад пачастунку не адмовілася.
Вуж схапіў падарунак, нырнуў з ім у ваду і смачна паснедаў.
Працэс харчавання паўзуна атрымаўся доўгі — хапіла на 6 ролікаў у тыктоку, кожны з якіх сабраў ад 90 тысяч да 1,5 мільёна праглядаў.
Каментары