Свет2424

«Расія лжэ наконт эканамічнага росту. Санкцыі працуюць, іх трэба ўзмацніць» — міністры фінансаў ЕС

Заходнія санкцыі, якія расійская прапаганда спрабуе прадставіць як стымул для росту эканомікі Расіі, на самай справе сталі пачаткам яе рэсаветызацыі, мяркуюць міністры фінансаў васьмі краін Еўрасаюза. У калонцы для The Guardian яны патлумачылі, што эфектыўнасць эканамічнага ціску на Расію відавочная, і заклікалі ўзмацняць яго, піша «Агентство».

Фота: Contributor/Getty Images

Пад калонкай, апублікаванай выданнем The Guardian, стаяць прозвішчы міністраў фінансаў Швецыі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў і Польшчы.

Міністры заявілі пра неабходнасць супрацьстаяць наратывам расійскай прапаганды пра тое, што расійская эканоміка ў добрым стане, а замежныя санкцыі «паслужылі стымулам для яе росту».

Насамрэч, тое, што можна было б памылкова прыняць за «стымул» для росту расійскай эканомікі, з'яўляецца пачаткам яе рэсаветызацыі, пішуць міністры. Прыкметамі гэтага працэсу еўрапейскія чыноўнікі назвалі ўзмацненне кантролю над рынкам з боку дзяржавы, вялікія дзяржвыдаткі, якія фінансуюцца за кошт канфіскацыі прыватных актываў, і пераарыентацыю эканомікі на вайсковую прамысловасць з «поўнай пагардай» да сацыяльнага і эканамічнага дабрабыту насельніцтва.

Гэта не можа быць паспяховай доўгатэрміновай стратэгіяй, пішуць міністры фінансаў краін ЕС.

Кароткатэрміновы перагрэў эканомікі, выкліканы буйнымі інвестыцыямі ў вайсковую прамысловасць і вельмі абмежаваным доступам да тэхналогій, хутчэй за ўсё, будзе перашкаджаць росту прадукцыйнасці і прывядзе да стагнацыі прыватнага сектара, паскарэнню інфляцыі і павелічэнню ціску на расійскія домагаспадаркі, гаворыцца ў публікацыі.

Прыкметамі нестабільнай эканомікі аўтары публікацыі называюць поўную загрузку вайсковых прадпрыемстваў, рэкордна нізкае беспрацоўе, ухваленне Пуціным ідэі замяняць пазбаўленне волі папраўчымі работамі, рост інфляцыі і цэнаў на імпартныя тавары, а таксама двухразовае скарачэнне ліквідных актываў Фонду нацыянальнага дабрабыту, пра што пісаў Bloomberg.

Для развязання праблем у эканоміцы Крамлю давядзецца павялічваць выдаткі, што будзе, у сваю чаргу, падганяць інфляцыю і яшчэ больш вычэрпваць расіейскія грашовыя рэзервы, пішуць міністры фінансаў.

«Калі [Уладзімір] Пуцін застанецца на гэтым шляху, доўгатэрміновая шкода расійскай эканоміцы можа быць значнай і, хутчэй за ўсё, яшчэ больш падарве давер [да палітыкі ўладаў]», — гаворыцца ў публікацыі.

Санкцыі, накіраваныя супраць расійскай эканомікі, змянілі геаграфію замежнага гандлю Расіі, забяспечылі скарачэнне даходаў ад экспарту ў 2022 і 2023 гадах прыкладна на траціну і абмежавалі доступ Крамля да прадукцыі, неабходнай на полі бою, пішуць еўрапейскія чыноўнікі.

Аўтары публікацыі лічаць, што трэба працягваць і рабіць больш жорсткімі санкцыі «ў стратэгічна важных сектарах, такіх як энергетыка, фінансы і тэхналогіі». Акрамя таго, варта палепшыць выкананне ўжо ўведзеных санкцый, у прыватнасці цэнавай столі на расійскую нафту, мяркуюць міністры.

Таксама яны заявілі пра неабходнасць увесці люстраныя санкцыі супраць Беларусі і аказаць большы ціск на краіны Усходняй Азіі і Блізкага Усходу, якія дапамагаюць Расіі абыходзіць санкцыі.

Каментары24

  • Кастусь
    24.07.2024
    в чем этот заключается? Кто его измерял? В росте ВВП? 2-3% в год? это типа рост? Дальше - весь этот якобы "рост" образуется за счет госзаказа для ВПК. Условный танк стоит 100 000 000 рупий, через месяц он уничтожен под условной Авдеевкой. Где рост ВВП? Это просто бред реаировать на такие заявления
  • Янка
    24.07.2024
    Рост штучны і вельмі кантрастны - выключна ў ВПК і праз шаленае фінансаванне ваенных выдаткаў. У рэсурсных галінах - спад. Але вялікая інерцыйнасць расейскай эканомікі, павольнасць увядзення санкцый і недастатковая сістэмнасць ў змаганні з іх абыходам дадалі Расеі (а таксама і Лукашэнку) некалькі гадоў.
    Але наступствы відавочныя: фінансавыя рэзервы Расеі скраціліся да крытычнага ўзроўню, рэсурс магутнасцяў ВПК вычарпаны і праз немагчымасць аднаўлення будзе толькі скарочвацца, інфляцыя б'е рэкорды, ва ўмовах узмацнення санкцыйнага, адміністрацыйнага, фіскальнага і манетарнага ціску неваенны сектар стагнуе, а абвастрэнне недафінансавання зношанай інфраструктуры справакавала і прадоўжвае правакаваць шматлікія масштабныя камунальныя аварыі па ўсеё Расеі. Таму белы пухнаты звярок упэўнена набліжаецца.
  • a.hto.tam.idze
    24.07.2024
    НН, што такое "лжэ"? Калі абрэвіятура, мусіць пісацца вялікімі літарамі. У іншым выпадку, варта скарыстацца дзеясловам, утвораным ад назоўніка "хлусня".

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой3

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заклікаў завяршыць вайну да зімы8

Трамп пра словы Пуціна пра Харыс: Не ведаю, абразіў ён мяне ці аказаў мне паслугу3

Лукашэнку прэзентавалі нацыянальную канцэпцыю айчыннай гісторыі. «Аб'ектыўна і нічога не скажаючы»7

Беларуска апісала і сістэматызавала больш за 2 тысячы запісаў пра сны

Telegram не так зразумелі — ён не збіраецца мадэраваць прыватныя чаты

Ігар Стралкоў-Гіркін датэрмінова выходзіць з калоніі?4

Санкцыі прыносяць свой плён — продажы новых аўто ў Беларусі б'юць рэкорды8

У Польшчы два тыдні шукалі расійскі дрон. А цяпер заявілі, што ён на тэрыторыю краіны не залятаў4

Пазняк: Рэжым пасыпаўся182

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой3

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой

Галоўнае
Усе навіны →