Свет11

«Не звяртаць увагі на меркаванні маралі на карысць крэатыўнасці». Узламана перапіска супрацоўнікаў расійскай разведкі

Журналісты атрымалі перапіску супрацоўнікаў ГРУ з планамі Расіі па дэстабілізацыі краін Захаду.

Уладзімір Пуцін. Графіці ў Мінску

Журналісты выдання The Insider змаглі атрымаць доступ да перапіскі супрацоўнікаў Службы ваеннай разведкі Расіі (СВР), якія адказваюць за «інфармацыйную вайну» з Захадам.

Група супрацоўнікаў СВР, перапіска якіх патрапіла ў рукі журналістаў, дзейнічае пад прыкрыццём Міжнароднага цэнтра бяспекі «Міратворац», створанага ў снежні 2020 года.

Ключавую ролю ў арганізацыі адыгрывае 45-гадовы Міхаіл Колесаў. Мужчына служыць у вайсковай частцы 33949 (упраўленне С) СВР, якая займаецца абслугоўваннем шпіёнаў-нелегалаў. Адначасова Колесаў з'яўляецца афіцэрам ФСБ.

Міхаіл Колесаў у форме ФСБ. Фота: The Insider

Акрамя Колесава, журналісты называюць імя Міхаіла Кулёміна, які з'яўляецца сынам генерала Аляксандра Кулёміна з 12-га галоўнага ўпраўлення Міністэрства абароны Расіі, якое курыруе ядзернае ўзбраенне.

Колесаў разам з Кулёміным рыхтавалі аналітычныя даведкі аб інфармацыйнай вайне, якія накіроўвалі ў розныя сілавыя і палітычныя ведамствы. Сярод іх — навукова-тэхнічная служба ФСБ, якая курыруе галоўная хакерскае падраздзяленне і Інстытут крыміналістыкі.

Метадычка інфармацыйнай вайны

Журналісты The Insider знаёмяць са зместам справаздачы, якую Колесаў і Кулёмін прадставілі на круглым стале ў Савеце Федэрацыі ў маі 2022 года.

Аўтары прапануюць дзейнічаць на фронце інфармацыйнай вайны рашуча і агрэсіўна з мэтай паглыблення ўнутраных супярэчнасцей паміж правячымі элітамі краін Захаду, эскалацыі антыўрадавых выступаў і «разгойдвання» аморфнай часткі электарату.

Для паспяховасці аперацый прапануецца падзяліць аўдыторыю на дзве часткі — рацыянальную і эмацыйную. Для кожнай з іх рыхтаваць і ўкідваць у інфармацыйную прасторы з рэгулярнасцю два разы на тыдзень асобныя сюжэты. Пры гэтым яны заклікалі больш апеляваць да эмоцый (і перш за ўсё да страху).

Для распаўсюджання рознага роду негатыўных ідэй афіцэры прапанавалі выкарыстанне новых інтэрнэт-платформаў замест састарэлых RT і Sputnik.

У якасці такой платформы яны бачылі выдуманую (ці спецыяльна створаную ў віртуальнай прасторы) недзяржаўную праўкраінскую арганізацыю радыкальнага толку, што дазволіла б выключыць любую прывязку да Расіі.

Па меркаванні СБШнікаў, такая платформа «дазволіць трансляваць практычна любыя тэзісы, прапагандаваць самыя лявацкія ідэі і высоўваць патрабаванні палітычнага і эканамічнага характару аж да самых абсурдных». Мэта — дыскрэдытацыя «кіеўскага рэжыму» ў вачах «калектыўнага Захаду».

Аўтары асобна падкрэсліваюць, што для вырашэння пастаўленых задач пры складанні кантэнту «неабходна не звяртаць увагі на меркаванні маралі на карысць крэатыўнасці».

У дадатку да дакумента Колесаў прадставіў канкрэтны план выканання пастаўленых задач з расцэнкамі. У ім згадваецца стварэнне спецыяльнага сайта пад выглядам «інфармацыйнага агенцтва» (як варыянт — «агенцтва незалежных даследаванняў»), відэаролікаў і на іх аснове шортсаў, якія публікуюцца 1-2 разы на дзень, кампанія ў сацыяльных сетках і рассылка ў месенджарах у адпаведнасці з «планам геалакацыі рэцыпіентаў».

Таксама ў плане арганізацыя вулічных акцый у Еўропе з колькасцю маніфестантаў да 100 чалавек і расцэнкай па 100 еўра на ўдзельніка.

Рэалізацыя на практыцы

Журналісты звяртаюць увагу, што змест «метадычкі» цалкам укладваецца ў логіку наступных кампаній Крамля ў Еўропе і ЗША. У якасці прыкладу яны прыводзяць сетку ботаў Doppelganger, якую звязваюць з ГРУ, што змагла павялічыць свой ахоп у Х (Twitter) да 1,5 мільёна чалавек.

Праз яе перыядычна распаўсюджваюцца розныя фэйкавыя паведамленні. Напрыклад, фэйкавыя антыўкраінскія цытаты заходніх знакамітасцяў ці дыпфейк, на якім падробленым голасам Тома Круза пужалі тэрактамі на будучай Алімпіядзе ў Парыжы.

Сярод перапіскі Колесава і Кулёміна журналісты знайшлі канкрэтны праект пад назвай «Лесаруб», накіраваны на дыскрэдытацыю расійскага эмігранта ў ЗША, які спансіраваў Фонд барацьбы з карупцыяй, заснаваны Аляксеем Навальным.

Яго прапаноўвалі прадставіць як «гаманец Кадырава», які збег з чачэнскімі грашыма ў Бостан.

Як вынікае з перапіскі, СБРаўцы лічылі гэты праект паспяхова рэалізаваным. Сам жа банкір са здзіўленнем расказаў The Insider, што гэтай кампаніі па сваёй дыскрэдытацыі нават не заўважыў.

Каментары1

  • Будущий тромб
    05.07.2024
    Как часть этой информационной операции читатели НН могут встречать посты в ФБ про новейшее и самое лучшее в мире оружие. Например танк армата. Но в комментариях к таким постам ржут все. Американцы индусы въетнамцы израильтяне и арабы.

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы5

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы

Усе навіны →
Усе навіны

Адбыўся ператрус у мінскім рэкламным агенцтве AdPlanes

У Мінску і Гродне можна ўзяць жывую ялінку на святы ў арэнду. Колькі гэта каштуе?2

Беларуска ўпала з чацвёртага паверха гатэля ў Тайландзе і атрымала цяжкія траўмы

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі20

Выйшаў на волю ліванец-хрысціянін, які правёў у турмах Асада 33 гады. Яго выкралі сірыйскія вайскоўцы5

«Усе будуць хадзіць «качкай», пакуль у цябе мазгоў не дадасца». Беларусы расказалі, як яны ці іх дзеці падвяргаліся булінгу1

Камуніст Сыранкоў пахваліўся, што сабраў 170 тысяч подпісаў5

Дзеяч апазіцыі ўзначаліў пераходны ўрад краіны Сірыі

На ўкраінскай вайне загінуў адзін з апошніх прадстаўнікоў карэннага народу Расіі — керэкаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы5

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы

Галоўнае
Усе навіны →