Грамадства

Сёння апошні дзень прыёму дакументаў у ВНУ на бюджэт. Будзе горача ў прамым і пераносных сэнсах

Большасць ВНУ 17 ліпеня завяршаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія хочуць паступіць на бюджэт, а таксама ад платнікаў, якія здаюць унутраныя іспыты.

У Мінадукацыі прагназуюць, што гэта будзе напружаны дзень для прыёмных камісій. Яны будуць працаваць «да апошняга абітурыента». Аднак доступ у карпусы спыніцца роўна а 18:00.

«Тыя абітурыенты, якія зайшлі ў корпус да 18:00 і хочуць падаць дакументы, будуць прынятыя прыёмнай камісіяй, мы будзем працаваць, пакуль абсалютна ўсе ахвотныя не пададуць дакументы», — адзначыў прарэктар БДУ Віктар Кочын.

Менавіта ў апошні дзень пачынаецца «тая самая гонка», калі абітурыенты з паўпрахаднымі баламі робяць важны выбар. Ахвотных падаць дакументы больш, чым напярэдадні.

Інфармацыя аб ходзе прыёму дакументаў на сайтах ВНУ будзе абнаўляцца а 12:00, 15:00 і 17:00, піша Onliner.by.

Усяго сёлета ВНУ плануюць прыняць 50,6 тыс. абітурыентаў, з іх 31,4 тыс. — на бюджэт.

Каментары

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?36

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь на 10 месцы ў свеце па ўзроўні смяротнасці. Побач іншыя постсацыялістычныя краіны1

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»7

Леанід Неўзлін назваў расследаванне ФБК «зляпаным у Маскве злівам»

Дзяржпрапаганда паставіла новую модную ў падлеткаў субкультуру ў адзін шэраг з сатанізмам13

Брытанскі блогер, які хадзіў на паклон да Кубракова, скардзіцца, што не можа атрымаць дазвол на жыхарства ў Беларусі6

Крышціяну Раналду першым у свеце набраў мільярд падпісчыкаў у сацыяльных сетках

Брыжыт Макрон знялася ў папулярным серыяле

Палітвязню ўкраінскага паходжання ўжо прысудзілі калонію. А цяпер судзяць яшчэ па пяці палітычных артыкулах

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?36

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Галоўнае
Усе навіны →