Грамадства44

Бізнэсоўцу і кіраўніка рэспубліканскага турыстычнага саюза асудзілі за супрацу з літоўскімі спецслужбамі 

Аляксандру Мірскаму далі вялікі тэрмін.

Аляксандр Мірскі. Скрын відэа АНТ

Аляксандр Мірскі быў бізнэсменам у сферы турызму (кіраваў туркампаніямі «Новатур» і «Сакуб»), узначальваў Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый. У сюжэце АНТ сцвярджаюць, што ён працаваў на літоўскія спецслужбы.

«Я прыехаў у студзені 2015 года на форум, садзіўся ў машыну, і мяне жорстка прынялі супрацоўнікі Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы. Пасля чаго мяне правялі ў гасцініцу, забралі ўсе тэлефоны, была даволі доўгая гутарка. На гэтай гутарцы я падвергнуўся шантажу, у тым ліку бізнэсам, маёй сям'ёй і ўсім астатнім. І я выбраў супрацоўніцтва з гэтай арганізацыяй», — распавёў на камеру Мірскі, які цяпер сядзіць у калоніі №22 у Івацэвічах («Воўчыя норы»).

Пасля гэтага ён, па версіі прапаганды, сустракаўся з супрацоўнікамі спецслужбы два-тры разы на год у Літве, перадаваў ім інфармацыю («на больш чым 100 асоб»). 

У выніку Мірскі трапіў у поле зроку КДБ Беларусі. Пры ператрусе, як сцвяджаецца ў сюжэце, у яго знайшлі замежную валюту, сродкі сувязі, а таксама зброю.

Мірскага асудзілі паводле арт. 356 «Здрада дзяржаве» да 7,5 года пазбаўлення волі.

Інтэрв'ю з Мірскім запісана ў сценах калоніі, што магло паўплываць на тое, што ён кажа на камеру.

Нагадаем, нядаўна ў Беларусі асудзілі таксама былога галоўнага доктара санаторыя «Беларусь» у Друскінінкаі Андрэя Кобеля і яго падначаленую Алену Раманаўскене. Іх таксама абвінавацілі ў шпіянажы і перадачы інфармацыі літоўскім спецслужбам. Кобелю далі 9 гадоў пазбаўлення волі, Раманаўскене — 6 гадоў.

Каментары4

  • Пытаннечка
    15.07.2024
    А чаго маўчыць ДДБ Літвы, такое гаваркое, калі справа датычыць літвінізму?
  • Суддзя Дрэд
    15.07.2024
    Сапраўды, нейкая "здрада на паўшышачкі". Усяго на 7.5 гадоў "наздраджваў". Кур(в)ам на смех.
  • даведка
    16.07.2024
    Я как увидел в самом начале, какой живот и лощёный вид у этого сидельца за госизмену в колонии, так сразу смех и сомнения в дальнейшем повествовании.

Вайсцоўцы не верылі Сырскаму, калі ён расказаў ім пра планы. Сталі вядомыя падрабязнасці аперацыі ў Курскай вобласці

Вайсцоўцы не верылі Сырскаму, калі ён расказаў ім пра планы. Сталі вядомыя падрабязнасці аперацыі ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі назваў мэту УСУ у Курскай вобласці2

Краўцоў патлумачыў, чаму дэмсілам варта памяняць Ціханоўскую60

Вучоныя вызначылі ў жыцці чалавека два пікі старэння1

Расійскія вайскоўцы трапілі на відэа падчас рабавання салона сувязі ў Курскай вобласці9

Навошта Пуцін паехаў у Азербайджан3

Сабаленка абыграла першую ракетку свету і выйшла ў фінал турніру ў ЗША. Яна можа зарабіць паўмільёна5

Беларусь нарасціла сілы ВПС і войскаў СПА на мяжы з Украінай — камандуючы8

Форма тэрміновага апраўдання і справаздачы перад Крамлём. У чым сэнс ваяўнічага інтэрв'ю Лукашэнкі 5

Галоўны рэдактар «СБ»: Нам удалося перавярнуць свядомасць беларусаў43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вайсцоўцы не верылі Сырскаму, калі ён расказаў ім пра планы. Сталі вядомыя падрабязнасці аперацыі ў Курскай вобласці

Вайсцоўцы не верылі Сырскаму, калі ён расказаў ім пра планы. Сталі вядомыя падрабязнасці аперацыі ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →