Кіроўца заснуў за рулём.
Раніцай 18 жніўня 49-гадовы кіроўца рэйсавага аўтобуса «Масква — Брэст» на 313-м кіламетры дарогі М-1 заснуў за рулём. У выніку гэтага аўтобус з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва, паведамляе СК
З месца аварыі былі шпіталізаваныя тры чалавекі: два пасажыры і кіроўца.
Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 48 чалавек.
Заведзена крымінальная справа па ч.2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання)
Каментары