Грамадства77

«Хатнім хімікам» масава замяняюць абмежаванне волі на калонію — што вядома

За апошнія месяцы ў Беларусі асуджаным да абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ пачалі актыўна ўзмацняць пакаранне і пераводзіць з «хатняй хіміі» ў калонію. Па інфармацыі «Вясны», пачынаючы з чэрвеня ў судах ужо разглядзелі ці разгледзяць у бліжэйшы час мінімум 15 справаў «аб замене абмежавання волі» асуджаным раней па палітычных матывах. Суды адбываюцца нават над тымі, хто з'ехаў з Беларусі пасля прысуду.

Паводле заканадаўства, для замены пакарання на больш жорсткае дастаткова трох спагнанняў. Пры гэтым на «хатніх хімікаў» увесь час аказваецца ціск: да іх ноччу прыязджаюць з праверкамі, абмяжоўваюць у вольным часе і адпраўляюць на «суткі» за «парушэнне рэжыму адбыцця пакарання».

«Вясна» разам з юрысткай Вікай Рудзянковай тлумачаць, за што чалавеку могуць замяніць пакаранне, за якія парушэнні асуджаным выпісваюць спагнанні і што лічыцца злосным ухіленнем ад адбыцця пакарання.

«Правы людзей у такім становішчы пастаянна парушаюцца»

Практыка замены «хатняй хіміі» на пазбаўленне волі — не новая. Але за апошні год, паводле «Вясны», такіх выпадкаў значна паболела. Толькі за апошнія тры месяцы па ўсёй Беларусі адбыліся ці яшчэ адбудуцца не менш за 15 судоў «аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Абсалютную большасць справаў разглядаюць у судах Мінска. Пры гэтым вядома, што суды адбываюцца нават над тымі, хто з'ехаў з Беларусі пасля прысуду. Так, напрыклад, 21 жніўня ў судзе Мінскага раёна адбудуцца суды па замене «хатняй хіміі» Віталю і Лізавеце Прынеслікам, якіх у траўні 2023 года асудзілі да двух гадоў абмежавання волі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Вядома, што сям'я пакінула Беларусь.

Праваабаронцы рэгулярна атрымліваюць інфармацыю пра ціск на «хатніх хімікаў».

«Пры парушэнні парадку і ўмоў адбывання пакарання ў адносінах да асуджанага могуць быць ужытыя меры пакарання, якія значна пагаршаюць яго становішча. Гэтыя меры вар'іруюцца ад вымовы да змяшчэння ў дысцыплінарную ізаляцыю і ў выніку нават замены абмежавання свабоды на пазбаўленне волі.

Логіка рэпрэсій, накіраваных на асуджаных да «хатняй хіміі», мае аднолькавы характар з рэпрэсіямі супраць іншых палітвязняў. Правы людзей у такім становішчы пастаянна парушаюцца, а абараніць іх на ўзроўні дзяржавы немагчыма.

Пры наяўнасці адпаведнай волі, супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі могуць значна пагоршыць стан чалавека, які знаходзіцца пад пастаянным кантролем і воля якога значна абмежавана як фармальна прысудам, так і непасрэдна кантролем супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Парадак накладання мер спагнання, як і заахвочвання, рэгулюецца артыкуламі 54-56 Крымінальна-выканаўчага кодэкса», — кажа юрыстка «Вясны». 

Што можа быць парушэннем парадку і ўмоў адбывання пакарання? 

  1. Невыкананне асуджаным ускладзеных на яго абавязкаў. Напрыклад, забяспечваць магчымасць бесперашкоднага ўваходу ў сваё жыллё супрацоўнікам РАУС/РУУС, якія кантралююць асуджанага; ажыццяўляць тэлефонную сувязь з супрацоўнікамі; з’яўляцца па вызаве супрацоўнікаў і г.д. Глядзець усе 17 абавязкаў цалкам: ч. 2, арт. 48-1 Крымінальна-выканаўчага кодэкса;
  2. парушэнне забарон, напрыклад, наведванне культурных мерапрыемстваў, дзе людзі могуць ужываць алкагольныя напоі, або жыллё іншых людзей; адмаўляцца ад працы, прапанаванай камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і г.д. Глядзець усе шэсць забаронаў цалкам: ч. 5 арт. 48-1 КВК;
  3. парушэнне вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны; 
  4. учыненне дысцыплінарных парушэнняў асуджанымі, якія навучаюцца;
  5. прыцягненне асуджаных да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў супраць грамадскага парадку, напрыклад, «несанкцыянаванае пікетаванне» (арт. 24.23 КаАП) або «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП);
  6. іншых адміністрацыйных правапарушэнняў, за якія законам прадугледжана адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, напрыклад, «непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў праваахоўных органаў» (арт. 24.3 КаАП);
  7. невыкананне забароны займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, напрыклад, кіраваць машынай. 

Якія могуць быць меры пакарання? 

  1. Вымова — гэта першае і найбольш лёгкае пакаранне, якое ўжываецца за менш сур'ёзныя парушэнні. Асуджаны атрымлівае афіцыйнае папярэджанне аб неабходнасці выканання ўстаноўленага парадку.
  2. Пазбаўленне права пакідаць жыллё ў выходныя і святочныя дні — гэта мера прымяняецца да тых асуджаных, якім было дазволена пакідаць жыллё ў выходныя і святочныя дні ў якасці меры заахвочвання. У выпадку парушэння парадку, гэты дазвол можа быць адменены, што абмяжоўвае правы асуджанага нават у тыя дні, калі ён не мусіць працаваць.
  3. Дысцыплінарная ізаляцыя тэрмінам да 15 сутак — за больш сур'ёзныя парушэнні асуджаны можа быць змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, што фактычна прыраўніваецца да штрафнога ізалятару. Гэтая мера ўключае магчымасць утрымання без выхаду на працу або вучобу. 

У выпадку прызнання супрацоўнікамі крымінальна-выканаўчай інспекцыі асуджанага злосным парушальнікам, пакаранне ў судовым парадку можа быць замененая на больш цяжкае — пазбаўленне волі ў калоніі.

Калі асуджаны лічыцца злосным парушальнікам?

Па аналогіі з артыкулам 411 КК, калі ў асуджанага ёсць не менш за тры спагнанні, ён можа быць прызнаны злосным парушальнікам. У такім выпадку асуджанаму выносіцца афіцыйнае папярэджанне аб замене абмежавання свабоды на больш строгую меру пакарання, уключаючы пазбаўленне волі. Да моманту ўступлення ў законную сілу судовага рашэння аб замене пакарання, асуджаны можа быць затрыманы і змешчаны ў месцы ўтрымання пад вартай на тэрмін да 30 сутак з санкцыі пракурора.

У тым выпадку, калі супрацоўніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі ацанілі дзеянні асуджанага як злоснае ўхіленне ад адбывання пакарання, тады яны могуць вынесці яму афіцыйнае папярэджанне аб замене пакарання на больш жорсткае. Калі пасля гэтага папярэджання будзе заўважана яшчэ нейкае парушэнне, тады справа на разгляд можа быць перададзеная ў суд для замены пакарання на больш цяжкае.

Што лічыцца злосным ухіленнем ад адбыцця пакарання? 

  1. Няяўка ў устаноўлены тэрмін без паважных прычын* дадому, калі асуджаны самавольна пакідае сваю хату або не вяртаецца своечасова, гэта лічыцца сур'ёзным парушэннем.

    *Вядомыя выпадкі, калі людзям пры наяўнасці паважлівых прычын, звязаных, напрыклад, са здароўем або з абскарджваннем і працоўнымі гадзінамі пошты, усё адно не дазвалялі выходзіць. А сапраўды паважлівыя прычыны такімі не прызнаваліся. 

  2. Парушэнне парадку пасля афіцыйнага папярэджання — калі асуджаны працягвае парушаць парадак і ўмовы адбывання пакарання пасля афіцыйнага папярэджання, яго дзеянні лічацца злоснымі.
  3. Адмова ад нашэння або пашкоджанне электронных сродкаў кантролю — калі асуджаны адмаўляецца насіць або наўмысна пашкоджвае электронныя сродкі кантролю свайго месцазнаходжання.

Хто і як вырашае прымяняць меры пакарання і заахвочвання? 

Начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі і намеснік начальніка органа ўнутраных спраў (РУУС/РАУС) упаўнаважаны даваць вымову і пазбаўляць права пакідаць жыллё ў выходныя і святочныя дні, а начальнік тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў, а ў яго адсутнасць — яго намеснік, можа таксама прымаць рашэнне аб дысцыплінарнай ізаляцыі тэрмінам да 15 сутак. 

Згодна з ч. 4 арт. 56 КВК пры прыняцці рашэння аб прымяненні меры спагнання мусяць улічвацца абставіны здзяйснення парушэння, асоба і папярэднія паводзіны асуджанага, а таксама цяжкасць парушэння мусіць адпавядаць меры спагнання. 

Спагнанне мусіць быць накладзена не пазней за 30 сутак з моманту здзяйснення парушэння.

Меры пакарання павінны быць ужытыя не пазней за 30 сутак.

Асуджаны лічыцца падвергнутым спагнанню з моманту вынясення пастановы аб яго накладванні. Калі асуджаны не азнаёмлены з пастановай у вызначаны тэрмін, ён лічыцца не падвергнутым спагнанню. У выпадку адмовы азнаёміцца з пастановай складаецца адпаведны акт.

«Замацаваная ў заканадаўстве і распаўсюджаная практыка замены пакарання на больш цяжкае парушае прынцып non bis in idem, які значыць, што ніхто не можа быць пакараны двойчы за адно дзеянне. Прынцып замацаваны ў крымінальным кодэксе, а таксама ў артыкуле 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які з’яўляецца абавязковым для выканання Рэспублікай Беларусь», — робіць высновы юрыстка «Вясны».

Каментары7

  • Влад
    19.08.2024
    Так а чего дожидаются? Почему не уезжают?
  • партрэт Лукіана
    19.08.2024
    Зачыстка тэрыторыі перад псеўдавыбарамі.
  • Беня
    19.08.2024
    Ощущение полной свободы свободных людей в свободной стране. Америка нервно курит в стороне от этого праздника.

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Усе навіны →
Усе навіны

Былога дырэктара шклозавода «Нёман» асудзілі на 12 гадоў за «дзяржздраду»1

У Магілёве адбыліся масавыя затрыманні2

Чыноўнікі прызналі неэтычнай рэкламную акцыю буйной сеткі крам. У чым справа?1

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?29

Ці можна прадаць кватэру, за якую яшчэ не выплачаны крэдыт?

У Брытаніі словам года стала слова «brat»2

У суботу і нядзелю ў Мінску моцна зменяцца маршруты грамадскага транспарту3

У Кіраўскім раёне хлопец з пнеўматычнага пісталета трапіў у вока 15-гадовай дзяўчыне

Малпы ніколі не змогуць надрукаваць усяго Шэкспіра5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Чэргі з фур на выезд з Беларусі моцна скараціліся. Але гэта не пазітыўная навіна для вашых кашалькоў

Галоўнае
Усе навіны →