Здарэнні

У цэнтры Мілана беларуску абрабавалі з дапамогай адкруткі

Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак 12 жніўня ў 23.30 на плошчы Дука д'Аоста перад Цэнтральным чыгуначным вакзалам.

Фота: італьянская паліцыя

Пагражаючы нашай суайчынніцы інструментам, 27-гадовая ўраджэнка Неапаля, якая прыехала ў Мілан, запатрабавала яе мабільны. У беларускі не было іншага выбару, як аддаць свой смартфон. Рабаўніца знікла, піша «Беларусь і свет».

Пацярпелая звярнулася па дапамогу да праваахоўнікаў. Вартавыя парадку неадкладна адрэагавалі. Ім удалося затрымаць правапарушальніцу, раней судзімую, і даставіць яе ў гарадскі раён Сан-Віторыа, дзе знаходзяцца мясцовае аддзяленне паліцыі і турма. Нашай суайчынніцы, нягледзячы на перажыты страх, дапамога медыкаў не спатрэбілася.

Цікава, што літаральна напярэдадні, у ноч на нядзелю 11 жніўня, тая ж самая жанчына паўдзельнічала ў здзяйсненні іншага злачынства ў раёне каланады Сан-Ларэнца — цэнтры начнога жыцця Мілана. Каля 01.00 яна адцягнула ўвагу румынкі сваіх гадоў, якая бавіла вечар з сябрамі, а тым часам саўдзельнік — 19-гадовы алжырац — сцягнуў у той сумачку.

Усё адбылося ў лічаныя секунды, але пацярпелая заўважыла тое, і яе сябар кінуўся ў пагоню за злодзеямі. Тыя паспелі дабрацца да плошчы П'яца, і там маладому чалавеку ўдалося спыніць іх з дапамогай патрульных. Пасля арышту і здзяйснення ўсіх працэсуальных дзеянняў жанчыну адпусцілі. І вось — новае затрыманне.

Каментары

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку82

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх санаторыях зробяць спецыяльныя нумары для пэўнай катэгорыі людзей

Стала вядома, хто ўзначаліў ініцыятыўную групу Лукашэнкі7

З-за ракетнага ўдару Ізраіля па Іране самалёт сям’і Лукашэнкі ноччу 2 гадзіны кружыў над Баку1

На наступным тыдні можа пайсці першы снег1

Рэдкі выпадак: на чыгунцы Беларусі перайменавалі дзве станцыі5

У ЦВК падалі дакументы рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Лукашэнкі2

Першая прадстаўніца Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» Вольга Сацюк стала мамай6

У Вільні невядомыя падпалілі дзверы Беларускага дома ФОТЫ51

У Гродне сапраўды асудзілі ўладальніка сайта s13.ru, які днямі прызналі экстрэмісцкім2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку82

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку

Галоўнае
Усе навіны →