Тэмпературныя кантрасты паміж поўначчу і поўднем у Беларусі ўражваюць
У Браславе +21,3°С, у Лынтупах +22,3°С. У Мінску +31,8°С, у Гомелі +33,4°С.
У аўторак таксама будзе спякотна. Уначы на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы.
Ноччу +14..+20°С, максімальная днём +23..+29°С, па паўднёвым усходзе Беларусі +30..+33°С.
Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Каментары