Грамадства11

Дырэктар Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы: Беларускі рэжым мае намер выкрадаць літоўцаў

«Сітуацыя нам вядомая, і яна выклікае занепакоенасць», — кажа Дарус Яўнішкіс.

Фота з фэйсбука Даруса Яўнішкіса

Як сцвярджае дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы Дарус Яўнішкіс, беларускі рэжым мае намер выкрадаць літоўскіх грамадзян, паведамляе delfi.lt са спасылкай на партал 15min.lt.

«Сітуацыя нам вядомая, і яна выклікае занепакоенасць. Я яе ўспрымаю так, што беларускі рэжым перайшоў да выкрадання літоўскіх грамадзян без усялякай нагоды», — заявіў Д. Яўнішкіс.

У мінулым месяцы СМІ паведамілі пра тое, што Мінскі гарадскі суд прызнаў грамадзянку Літвы Алену Раманаўскене вінаватай у шпіянажы і прысудзіў яе да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Улічваючы такія дзеянні, кіраўнік ДДБ заклікае жыхароў адмовіцца ад паездак у Беларусь, каб пазбегнуць падобных сітуацый.

«Хачу перасцерагчы нашых грамадзян, у якіх яшчэ ёсць жаданне ездзіць у Беларусь па больш танныя тавары або бензін — гэты выпадак сур'ёзна сведчыць аб тым, што беларускі рэжым мае намер выкрадаць літоўскіх грамадзян. Мяркуючы па ўсім, з боку ўладаў Літвы таксама будуць пэўныя захады і адказы», — сказаў ён.

«(…) Яны выкрадаюць грамадзян, фабрыкуюць доказы, на іх падставе асуджаюць і саджаюць у турму. Гэта вельмі трывожныя тэндэнцыі. Звяртаю ўвагу грамадскасці — сур'ёзна падумайце, перш чым ехаць у той бок, таму што вы можаце апынуцца на месцы той грамадзянкі», — адзначыў Д. Яўнішкіс.

Беларускае абвінавачанне сцвярджала, што А. Раманаўскене, якая працавала начальнікам службы маркетынгу санаторыі «Беларусь» у Друскеніках, была завербаваная Дэпартаментам дзяржбяспекі Літвы больш за 10 гадоў таму.

Раней, да дзевяці гадоў пазбаўлення волі за дзяржаўную здраду быў прысуджаны былы галоўны ўрач санаторыя «Беларусь» Андрэй Кобель па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з Дэпартаментам дзяржбяспекі Літвы.

Каментары1

  • Тутэйшы аглядальнік
    11.07.2024
    Трэба адказаць на "мове" рэжыму, калі лізуны з бульбастану з'явяцца ў Літве каб, напрыклад, наведаць Рым, альбо Парыж...

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку93

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку

Усе навіны →
Усе навіны

Кныровіч патлумачыў, чаму лепш галасаваць на выбарах за Гайдукевіча, чым за Лукашэнку28

Да 10 шахедаў за ноч заходзілі ў Беларусь, адзін страчаны, авіяцыя не ўзнімалася1

Колькасць легкавікоў на польскай мяжы пераваліла за тысячу

У беларускіх санаторыях зробяць спецыяльныя нумары для пэўнай катэгорыі людзей

Стала вядома, хто ўзначаліў ініцыятыўную групу Лукашэнкі7

З-за ракетнага ўдару Ізраіля па Іране самалёт сям’і Лукашэнкі ноччу 2 гадзіны кружыў над Баку1

На наступным тыдні можа пайсці першы снег1

Рэдкі выпадак: на чыгунцы Беларусі перайменавалі дзве станцыі5

У ЦВК падалі дакументы рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Лукашэнкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку93

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку

Галоўнае
Усе навіны →