Грамадства55

Галоўны доктар і супрацоўніца санаторыя «Беларусь» у Друскеніках атрымалі вялізныя тэрміны за шпіянаж 

Шэсць гадоў пазбаўлення волі — такі прысуд нібыта за агентурную дзейнасць вынес сёння Мінскі гарадскі суд Алене Раманаўскене, супрацоўніцы санаторыя «Беларусь» у літоўскіх Друскеніках.

Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме. Паводле версіі следства, загадчыца маркетынгавай службы і дырэктар санаторыя былі завербаваныя літоўскай спецслужбай больш за 10 гадоў таму, піша АНТ. 

«Яны неаднаразова падавалі звесткі пра пастаяльцаў, якія прыбывалі на адпачынак, у тым ліку і пра высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў», — паведамляе тэлеканал.

Паводле абвінавачання, супрацоўнікі перадавалі літоўскай спецслужбе розныя дакументы, а дырэктар установы даў падпіску аб сакрэтным супрацоўніцтве з ДДБ і рэгулярна браў хабары. Яго асудзілі на 9 гадоў пазбаўлення волі, ён ужо адбывае пакаранне, піша АНТ.

Імаверна, прапагандысты маюць на ўвазе былога галоўнага ўрача беларускіх санаторыяў у Друскеніках і Сочы Андрэя Кобеля. Суд над ім пачаўся 16 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме. Кобеля абвінавачвалі паводле артыкула «Здрада дзяржаве», як вынікала з раскладу суда. Пра прысуд нічога не паведамлялася. 

Андрэй Кобель працаваў галоўным урачом у санаторыі «Беларусь» у Друскеніках, а пасля — на той жа пасадзе ў санаторыі ў Сочы. Пазней кіраваў аддзелам РНПЦ у Мінску.

Пра Кобеля расказвалі на дзяржтэлебачанні ў снежні 2023 года. Паводле афіцыйнай версіі, яго нібыта завербавалі літоўскія спецслужбы пад пагрозай шантажу. Ад яго, як сцвярджалася, патрабавалася збіраць і перадаваць звесткі пра тых, хто адпачывае ў санаторыях, а таксама звесткі пра рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы, якая знаходзіцца на тэрыторыі санаторыя. Таксама сцвярджалася, што ён уладкоўваў на працу супрацоўнікаў па патрабаванні Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы.

59-гадовая Алена Раманаўскене — грамадзянка Літвы, ураджэнка Беларусі. Затрымаць яе маглі летась, калі яна вярталася ў Літву з Беларусі, дзе наведвала родных. Сваякі жанчыны ад каментароў літоўскаму выданню адмовіліся.

Каментары5

  • Антон
    11.06.2024
    А почему бы литовской службе безопасности не задерживать агентуру кгб на территории Литвы, чтобы потом обменять на своих граждан, которых режим судит?
  • Пачні з сябе
    11.06.2024
    Антон, прыйдзе час - затрымаюць. Большасьць так званых беларускіх палітуцекачоў завербаваныя, большасьць зь іх самі прызнаваліся, дык дзе Ваш зварот да афіцыйных уладаў ЕС аб прыцягненні іх да адказнасьці (а можа і дэпартацыі)?
  • Аляксандр
    11.06.2024
    Перадавалі Літве даныя пра пастаяльцаў. То бок, закон патрабуе перадаваць звесткі пра пастаяльцаў, яны перадавалі і таму шпіёны: https://chekin.com/en/blog/european-guest-register-legislation/

    Ведаюць сабакі рэжыму, што ўсе супраць іх, таму нікаго не шкадуюць. Робяць план. Загадалі садзіць па 100 чалавек у месяц - трэба садзіць. І на ўсялякі выпадак, трошку перарабіць план, каб кіраўніцтва пахваліла. 

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Усе навіны →
Усе навіны

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы13

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву7

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў14

Спынілася прапампоўка нафты праз нафтаправод «Дружба»3

У Расіі масава падпальваюць банкаматы і паліцэйскія машыны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Галоўнае
Усе навіны →