Свет

Футурыстычны электралёт, які ствараўся для цывільных патрэб, цяпер будзе ўдзельнічаць у войнах

Першы паўнавартасны экзэмпляр аэратаксі пад назвай Midnight, які прызначаўся для цывільнага рынку, раптоўна змяніў месца і мэту прызначэння. Цяпер мадэль перададзена Ваенна-паветраным сілам ЗША і вось чаму.

Гатовы экзэмпляр электрычнага лятальнага апарата вертыкальнага ўзлёту і пасадкі (VTOL) пад назвай Midnight («Поўнач»), які ў наступным годзе павінен выйсці на цывільны рынак, цяпер будзе ваяваць у складзе ВПС ЗША. Фота: Міністэрства абароны ЗША / Archer

Першая гатовая мадэль электрычнага лятальнага апарата вертыкальнага ўзлёту і пасадкі (VTOL) пад назвай Midnight («Поўнач») была перададзена ў склад Ваенна-паветраных сіл ЗША.

Сама перадача адбылася яшчэ месяц таму, калі Пентагон даў Midnight сертыфікат лётнай прыдатнасці для выкарыстання ў ваенных мэтах, паведаміла кампанія Archer, якая і распрацавала Midnight.

Кадры перадыслакацыі электралёта на адну з авіябаз ЗША кампанія апублікавала ў сваім твітары (X) з допісам «Зроблена ў Амерыцы — цяпер з гонарам служыць Амерыцы». 

Электралёт Midnight у паветры над авіябазай ВПС ЗША ў Каліфорніі. Фота: Міністэрства абароны ЗША / Archer
Электралёт Midnight на зямлі. Фота: Міністэрства абароны ЗША / Archer

«Дзякуючы магчымасці вертыкальнага ўзлёту і пасадкі, унікальнай электрычнай сілавой устаноўцы і нізкаму ўзроўню шуму, Midnight з'яўляецца перспектыўным рашэннем для вайсковых авіяцыйных задач, такіх, як медыцынская эвакуацыя, перавозка грузаў, а таксама выведвальныя і назіральныя палёты.

Апарат, які можа змяшчаць да 5 чалавек, ужо паказаў магчымасць здзяйсняць пераходны палёт, разагнаўшыся да 160 км/г, што раней падавалася вельмі складаным манеўрам для такога вялікага электралёта», — падкрэслівае кампанія Archer.

Кошт аднаго Midnight ацэньваецца ў 5 млн даляраў (звыш 16 млн рублёў). Выхад дадзеных электралётаў на сусветны цывільны рынак запланаваны на 2025 год.

Каментары

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку82

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх санаторыях зробяць спецыяльныя нумары для пэўнай катэгорыі людзей

Стала вядома, хто ўзначаліў ініцыятыўную групу Лукашэнкі7

З-за ракетнага ўдару Ізраіля па Іране самалёт сям’і Лукашэнкі ноччу 2 гадзіны кружыў над Баку1

На наступным тыдні можа пайсці першы снег1

Рэдкі выпадак: на чыгунцы Беларусі перайменавалі дзве станцыі5

У ЦВК падалі дакументы рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Лукашэнкі2

Першая прадстаўніца Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» Вольга Сацюк стала мамай6

У Вільні невядомыя падпалілі дзверы Беларускага дома ФОТЫ51

У Гродне сапраўды асудзілі ўладальніка сайта s13.ru, які днямі прызналі экстрэмісцкім2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку82

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку

Галоўнае
Усе навіны →