Грамадства11

«Замоў вельмі шмат». Польскі рэстаран арганізаваў дастаўку піцы проста ў чаргу на мяжы з Беларуссю

Чарга легкавікоў на выезд з Польшчы ў Беларусь расцягнулася на некалькі кіламетраў. Тыя, хто не купіў прадукты ў дарогу, вымушаныя шукаць, дзе перакусіць. Рэстаран Austeria з маленькай польскай вёсачкі Кабыляны прыдумаў, як вырашыць гэтую праблему і адначасова нарасціць выручку. Рэстаран прапанаваў бясплатную дастаўку ежы проста на мяжу і нават замовіў адпаведныя візітоўкі на рускай мове, піша Most.

Фота ілюстрацыйнае

Кабыляны — невялікая памежная вёска, тут жыве менш за 500 чалавек. Да кліентаў, якія чакаюць выезду ў Беларусь, адсюль каля трох кіламетраў. Калі чарга на выезд з Польшчы расцягнулася, установа скарысталася сітуацыяй.

«Чарга цяпер вельмі доўгая, і замоў вельмі шмат», — расказалі ў рэстаране.

Знаходзіць кліентаў няцяжка: турысты ў чарзе расказваюць пра ўстанову адзін аднаму, а фатаграфіяй візітоўкі дзеляцца ў памежным чаце.

Фота: тэлеграм-канал «Брэст — Тарэспаль»

Замовы з мяжы групуюць і дастаўляюць адразу некалькім кліентам. Як правіла, чаканне складае час у межах паўгадзіны.

Праўда, паслуга даступная не заўсёды: увечары 12 ліпеня, калі журналіст Most патэлефанаваў у кавярню, аформіць замову ўжо не было магчымасці. Але супрацоўніца запэўніла, што ў цэлым прапанова актуальная.

Піцы дыяметрам 33 сантыметры каштуюць у рэстаране ад 30 да 36 злотых, да іх прапануюцца два віды соусаў. У меню таксама салаты, супы, мясныя і рыбныя стравы, паста, дэсерты; некалькі страў прапануюцца спецыяльна для дзяцей.

Блізкасць мяжы адбіваецца на кухні: тут падаюць пельмені — па 20 злотых за 15 штук, — а таксама бульбяныя аладкі з вяленым ласосем.

Каментары1

  • Гы
    12.07.2024
    Ну тады можна і па 20 гадзін у чарзе стаяць

Якая абстаноўка на пераходах з Польшчай і Літвой па стане на раніцу панядзелка?

Якая абстаноўка на пераходах з Польшчай і Літвой па стане на раніцу панядзелка?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп захацеў перанесці дэбаты з Харыс на рэспубліканскі тэлеканал. Тая супраць11

На канферэнцыі «Новая Беларусь» прынялі «Платформу 2025»17

У сеціве з'явілася жахлівае фота ўкраінскага вайскоўца, меркавана закатаванага расіянамі11

У Расіі YouTube перастаў працаваць у высокай якасці амаль ва ўсіх браўзэрах7

Латушка пракаментаваў прапанову рэжыму выдаць яго ў абмен на Пачобута11

«Праца зрушылася з месца». Ціханоўская згадала пра пашпарт Новай Беларусі17

Замест Сахашчыка ў Аб'яднаным пераходным кабінеце цяпер будзе Кабанчук19

Беларус прыйшоў на канферэнцыю Новай Беларусі з яркім манікюрам у падтрымку Камалы Харыс ФОТЫ41

Сабакі чуюць па паху, калі чалавек у стрэсе. І вось што яны тады робяць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая абстаноўка на пераходах з Польшчай і Літвой па стане на раніцу панядзелка?

Якая абстаноўка на пераходах з Польшчай і Літвой па стане на раніцу панядзелка?

Галоўнае
Усе навіны →