Грамадства1717

На канферэнцыі «Новая Беларусь» прынялі «Платформу 2025»

У дакуменце пад назвай «Платформа 2025», які падпісалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь», што праходзіць сёння ў Вільні, вызначаюцца асноўныя мэты дэмакратычных сіл на будучы год.

Сярод пазначаных задач — непрызнанне сусветнай супольнасцю наступнага пераабрання Лукашэнкі, праца па вызваленні палітвязняў, а таксама ўзмацненне працы з дзейнымі дзяржслужачымі, якія падтрымліваюць дэмакратычную будучыню краіны.

Падпісанты «Платформы 2025» запатрабавалі спынення ўсіх відаў рэпрэсій, вызвалення палітвязняў, рэалізацыі права ўсіх грамадзян Беларусі на паўнавартасны ўдзел у выбарах незалежна ад месца жыхарства, забеспячэння свабоды сходаў і роўнага доступу да CMI, а таксама правядзення выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі АБСЕ і пад кантролем назіральнікаў. 

Таксама падкрэсліваецца, што прадстаўнікі дэмсіл будуць дамагацца прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў за злачынствы супраць беларускага народа і міжнародныя злачынствы.

Дэкларуецца, што дэмакратычныя сілы Беларусі маюць агульных ворагаў — рэжымы Лукашэнкі і Пуціна. Таму выказваецца гатоўнасць аб'ядноўвацца ў барацьбе з імі замест змагання адзін з адным. Трэба сумесна дамагацца адкрытасці Еўропы і ўсяго дэмакратычнага свету для беларусаў, дабівацца таго, каб грамадзян Беларусі і кіроўны ў ёй рэжым адрознівалі.

Да платформы далучыліся Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйная рада ў цэлым і асобна яе фракцыі — «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду!», «Воля», «Наша справа», «Хопіць баяцца!», «Еўрапейскі выбар», а таксама фонд Bysol, Фонд медыцынскай салідарнасці, ініцыятывы «Сумленныя людзі», «Народныя амбасады», Аб'яднаная грамадзянская партыя і Рух «За Свабоду».

«Платформа 2025» адкрытая для далучэння ўсіх беларускіх дэмакратычных сіл (палітычных структур, грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, дыяспар, суполак і інш.), якія падзяляюць яе палажэнні. 

Каментары17

  • Пошук адрозьненьня
    03.08.2024
    Вызваленьне & Праца па вызваленьні
  • Ўзаема Зваротныя Падзеі
    03.08.2024
    Непрызнаньне [міжнароднай супольнасьцю] выбараў & правядзеньне выбараў адпаведна са стантартамі АБСЭ і з ўдзелам назіральнікаў
  • Перавыбары Георгіеўны
    03.08.2024
    Будзем імітаваць ў 25-ым ці спадар Лукашэнка за сябе і нашую кабету сфабрыкуе налета?

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вышле студэнтаў, што падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль10

«Транзіт можа адбыцца толькі пад Колю». Латушка прапануе ўважліва сачыць за кар'ерай малодшага сына Лукашэнкі13

Жыхар Магілёва прадае 20-капеечную манету за 480 рублёў. У чым яе асаблівасць?2

Лідар групоўкі ХТШ Ахмед аль-Шараа абвешчаны часовым прэзідэнтам Сірыі1

У Вашынгтоне ўпаў пасажырскі самалёт, сутыкнуўшыся з верталётам. На борце былі 64 чалавекі1

У Лідзе вызначыліся, як будзе выглядаць помнік паэту Валянціну Таўлаю ФОТА2

Кіраўнік Еўрарады: Еўрасаюз гатовы абараняць тэрытарыяльную цэласнасць Даніі5

У Шуміліне за «экстрэмізм» будуць судзіць загадчыка хірургічнага аддзялення мясцовай бальніцы

Па сеціве паляцела навіна пра атаку дронаў на Мазырскі НПЗ. Гэта фэйк2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць