Свет1111

Трамп захацеў перанесці дэбаты з Харыс на рэспубліканскі тэлеканал. Тая супраць

Кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп прапанаваў правесці дэбаты з віцэ-прэзідэнткай ЗША Камалай Харыс, якая збіраецца быць ягонай суперніцай на прэзідэнцкіх выбарах, 4 верасня на тэлеканале Fox News, вядомым сваёй падтрымкай рэспубліканцаў. Аднак у штабе віцэ-прэзідэнта ЗША абвінавацілі палітыка ў баязлівасці і адмовіліся нешта мяняць.

Дональд Трамп. Фота: AP

Правілы дэбатаў на Fox News былі б аналагічныя першым дэбатам, праведзеным яшчэ з прэзідэнтам Джо Байдэнам, заявіў Трамп у сваім пасце ў сацыяльнай сетцы Truth позна ўвечары ў пятніцу. Але прапанаванае месца іх правядзення ідзе ў разрэз з мінулымі дамоўленасцямі, згодна з якімі дэбаты павінны былі прайсці на тэлеканале ABC.

«Дональд Трамп напалоханы і спрабуе адмовіцца ад дэбатаў, на якія ён ужо пагадзіўся, і бяжыць проста ў Fox News, каб той выручыў яго», — заявіў у суботу дырэктар па камунікацыях перадвыбарчага штаба Харыс Майкл Тайлер.

І прапанаваў былому прэзідэнту ЗША спыніць гульні ды прыйсці на дэбаты, запланаваныя на ABC на 10 верасня.

Прапанова Трампа аб правядзенні дэбатаў на тэлеканале Fox News паступіла неўзабаве пасля таго, як нацыянальны камітэт Дэмакратычнай партыі ў пятніцу запусціў рэкламную кампанію, у якой заявіў, што «асуджаны злачынец баіцца дэбатаў», і задаўся пытаннем, ці не звязана гэта з ягонай пазіцыяй у дачыненні да абортаў.

Раней Трамп заявіў у інтэрв'ю на Fox News, што «верагодна, у канчатковым выніку» возьме ўдзел у перадвыбарчых дэбатах з Харыс, але пры гэтым раскрытыкаваў Дэмакратычную партыю за замену кандыдата, назваўшы гэта «пераваротам».

Каментары11

  • vik
    03.08.2024
    ілжа. Гэта была ініцыатыва Фокса.
  • Эюя
    03.08.2024
    Сумніўна, што Трамп валодве тэлекампаніяй Fox, таму загаловак не карэктны. Тым больш, папярэднія дэбаты былі на дэмакратычным тэлеканале CNN. Таму патрабаванне Трампа цалкам спарядлівае, калі мінулыя дэбаты праходзіді на тэлеканале дэмакратаў, то наступныя дэбаты трэба правесці на рэспубліканскім канале. Тут ужо пытанне да Харыс, чаму яна не жадае трымацца прынцыпу роўнасці.
  • American
    03.08.2024
    Камала струсила ибо фокс отказался тайно передать список вопросов на дебаты. Камала при произвольных вопросах выглядит не лучше Баидена. Она произносит некогерентные фразы и выглядит глупо если не читает с бумажки. Вот поэтому испугалась.

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў3

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю5

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы20

Трамп вызначыўся з кандыдатурай спецпасланніка ЗША па Украіне13

«Раз’ятрана церабіўся». Новыя пераклады з габрэйскай і польскай выклікаюць, хутчэй, пытанні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →