Свет77

У Расіі YouTube перастаў працаваць у высокай якасці амаль ва ўсіх браўзэрах

Амерыканскі відэахостынг YouTube цяпер не прайграе відэа ў высокай якасці ў большасці браўзэраў на тэрыторыі Расіі, якія ўсталяваныя на стацыянарных камп'ютарах і ноўтбуках, паведаміла агенцтва ТАСС.

Фота ілюстрацыйнае

Праблемы з трансляцыяй узнікаюць у Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox і Mi Browser.

Паводле даных агенцтва, пакуль карэктна працуюць толькі «Яндэкс браўзэр» і Safari, аднак мабільная версія апошняга перакідвае карыстальніка ў дадатак відэахостынгу.

З 1 жніўня карыстальнікі YouTube у Расіі пачалі масава паведамляць пра рэзкае пагаршэнне працы хостынгу. На наступны дзень сэрвіс «Сбой.рф» зафіксаваў больш за 15 тыс. скаргаў, што значна перавышае звычайныя паказчыкі, якія трымаліся на ўзроўні некалькіх дзясяткаў у суткі.

Незадоўга да гэтага кіраўнік камітэта Дзярждумы па інфармацыйнай палітыцы Аляксандр Хінштэйн анансаваў зніжэнне хуткасці загрузкі YouTube да 70% у пачатку жніўня. Пра гэта ж 30 ліпеня пачалі папярэджваць мабільныя аператары. У той жа час афіцыйны Крэмль сцвярджае, што, маўляў, рэч тут не ў абмежаваннях, а ў праблемах з абсталяваннем з-за накладзеных на Расію санкцый.

Крыніца ў адміністрацыі прэзідэнта Расіі паведаміла выданню «Газета.ру», што доступ да YouTube у гэтай краіне могуць абмежаваць ужо ў верасні, а запаволенне працы сэрвісу з'яўляецца падрыхтоўкай да будучага поўнага блакавання платформы.

Сярэднясутачны ахоп YouTube у Расіі складае 55,4 млн чалавек. Расійскія ўлады выношваюць планы блакавання папулярнага відэахостынгу з самага пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў тым ліку таму, што ён стаў галоўнай платформай для апазіцыйнага і антываеннага парадку дня.

Каментары7

  • Андрусь
    03.08.2024
    Калі не даюць свой кантэнт, які б разбураў наратывы апанентаў рэжыму, а проста блакуюць хостынг, значыць, крыць паросту няма чым. Прапаганда вайны зайшла ў тупік у змаганні з рэальнай інфармацыяй, вартай даверу.
  • переживём
    03.08.2024
    vpn, tor и сторонние клиенты для ютуба, как для андроид, линукс, так и для винды, которые не пользуются серверами ютуба, всем в руки........
  • Там адны рабы
    03.08.2024
    переживём, рабсіяне гэтага рабіць не будуць, яны пойдуць глядзець рашн тв, яндэксы і гд, бо vpn-ам там карыстаюцца максімум пару % насельніцтва.

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру2

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Усе навіны →
Усе навіны

Ніякага 21 дня. Абвергнуты самы папулярны міф пра звычкі

Стаў вядомы памер мыта, якое Еўракамісія прапануе ўвесці на сельгаспрадукцыю і азотныя ўгнаенні з Беларусі і Расіі1

Навукоўцы далі яшчэ адно тлумачэнне загадкаваму выміранню неандэртальцаў8

«Рэкамендаваць краіну нікому дакладна не буду». Беларуска-палітэмігрантка паехала на адпачынак у Венесуэлу — і была затрыманая паліцыяй5

Малдова афіцыйна заявіла пра непрызнанне выбараў Лукашэнкі2

Адэсіт, які перажыў Халакост, параўнаў у Бундэстагу Гітлера і Пуціна1

Аператарам сотавай сувязі не дазволяць павышаць цэны на паслугі2

Кабінет хоча стварыць Фонд для беларусаў. Расказваем, каму ён будзе дапамагаць21

Стаўкі ўтыльзбору на аўто прыраўняюць да расійскіх. Вось чаму гэта кепская навіна для аўтамабілістаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру2

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць