Свет33

Ізраіль гатовы першым нанесці ракетны ўдар па Іране

Пакуль жа ў Тэль-Авіве не ведаюць, чаго чакаць ад Ірана і яго саюзнікаў у рэгіёне, і таму абмяркоўваюць «шырокі спектр варыянтаў» адказу на магчымую атаку.

Ілюстрацыйнае фота. Fatima Shbair / AP

Ізраіль разглядае магчымасць першым ударыць па Іране, які можа атакаваць ізраільскую тэрыторыю дронамі і ракетамі пасля гібелі палітычнага лідара ХАМАС Ісмаіла Ханіі. Гэтае пытанне абмяркоўвалася на нарадзе прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху з кіраўніцтвам арміі і спецслужбамі ўвечары 4 жніўня, піша Moscow Times.

У прыватнасці, на нарадзе прысутнічалі міністр абароны Ёаў Галант, начальнік Генштаба ізраільскай арміі Герцы Халеві, кіраўнік разведкі «Масад» Давід Барнэа і кіраўнік Службы агульнай бяспекі (контрразведка) Ронен Бар.

Як піша Ynet, было прынята рашэнне, што Ізраіль першым ударыць па Іране, але толькі калі ў Тэль-Авіва будуць разведзвесткі, якія даказваюць непазбежнасць нападу з боку Тэгерана. Пры гэтым мэтай такога ўдару будзе стрымліванне Тэгерана ад далейшай эскалацыі.

Пакуль жа ў Тэль-Авіве не ведаюць, чаго чакаць ад Ірана і яго саюзнікаў у рэгіёне, і таму абмяркоўваюць «шырокі спектр варыянтаў» адказу на магчымую атаку або мер для яе прадухілення, распавялі інфармаваныя крыніцы The Times of Israel.

Па даных NBC, кіраўніцтва Ізраіля рыхтуецца да шматдзённай атакі, з дапамогай якой Іран паспрабуе выматаць Тэль-Авіў.

На гэтым фоне ізраільская служба бяспекі (ШАБАК) падрыхтавала падземны бункер у Ерусаліме, дзе будзе хавацца найвышэйшае палітычнае кіраўніцтва краіны ў выпадку пачатку вайны, піша Walla.

Між тым ЗША лічаць, што атака на Ізраіль пачнецца ў панядзелак, 5 жніўня.

Каментары3

  • Жвір
    05.08.2024
    Цяпер ужо можна. Праблемы з забеспячэньнем нафтай з рэгіёну ПЗ узьнікнуць у Кітая, калі што. Ну, Катар, зь ягоным газам, застанецца адрэзаным, гэта праблема. У любым выпадку ліхаманка ў тым персіцкім зьмяючніку прывядзе да падвышэньня коштаў на энерганосьбіты, ня ўсім хопіць... А як там у Беларусі з торфам ды дровамі ? Казаў жа, што дарэмна паравозы скіравалі ва ўтыль з захаваньня, трэ было ўстрымацца. Іх жа ў Негарэлым ды ў Рудзенску, людзі памятаюць, цэлая плойма была, і вось прыехалі... А паравоз - гэта ж вам ня толькі сродак перамяшчэння ўсяго, прычапі да яго турніру, і вось вам генератар таннай электрычнасьці. Эх, дарэмна іх парэзалі...
  • Ваяўнічы сіянізм
    05.08.2024
    Ізноў Ізраіль шалее. Забіў таго чувака, а зараз пагражае ўдарыць зноў, не чакаючы іранцаў. Дык хто тут ахвяра, а хто агрэсар?
  • Радио На-На
    05.08.2024
    Ваяўнічы сіянізм, уничтожение Израиля прописано в Конституции Ирана. Или нет ?

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Ноч з Чалым» — усё16

Уласнік аўто, якое правалілася пад зямлю ў Бабруйску, расказаў, ці выплацілі яму кампенсацыю за гэта3

«Я, калі прачынаюся а 6-й раніцы і ўжо не магу заснуць». Найлепшыя твіты тыдня2

Аер — лекі, ежа для беднякоў і экспартны ласунак3

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Галоўнае
Усе навіны →