Грамадства2323

Кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве пабіўся з фатографам з Расіі? Што адбылося

Канфлікт узнік не на нацыянальнай, а на бытавой глебе.

Пабіты Глеб Вераменка і Алесь Зарэмбюк. Фота: Facebook

Пра здарэнне напісаў у фэйсбуку фатограф Глеб Вераменка — 27-гадовы выхадзец з расійскага Кемерава, які жыве ў Варшаве. Раней ён працаваў у праекце Нехта.

«У суботу 28-га я быў на сяброўскай вечарыне на народзінах Сцяпана Пуцілы, — расказаў ён «Нашай Ніве». — Я хацеў узяць шэзлонг, каб падсесці да кампаніі. Але Зарамбюк пачаў крычаць, што ён заняты. Я не адрэагаваў, бо не бачыў праблемы — вакол іх было дзесяць вольных. Зарамбюк пабег на мяне, паваліў на зямлю і пабіў. Гэта было каля другой гадзіны ночы 28 ліпеня. Было шмат сведак».

Пазней хлопец паказаў «Нашай Ніве» аўдыязапіс, дзе чалавек сварыцца з Вераменкам за тое, што той узяў шэзлонг, дзе сядзела дзяўчына Зарамбюка, якая адышла ў прыбіральню. У адказ Глеб кажа, што не хоча размаўляць. Таксама Глеб кажа, што Зарамбюк «забіраў у яго тэлефон і змусіў выдаліць відэа канфлікта, якое зняў на яго іншы чалавек».

Фатограф падаў заяву ў паліцыю: «Я прайшоў медыцынскае абследаванне, што заняло шмат часу. Цяпер я падаў заяву ў паліцыю і зняў пабоі, якія далучылі да справы», — кажа ён.

Пра сябе Вераменка кажа: «Я нарадзіўся ў сям'і рэпрэсаваных палякаў, якія былі ў ГУЛАГу. Уцёк з Расіі па палітычных матывах у 2018-м і ўжо маю польскае грамадзянства. Сябрую з беларускімі актывістамі, блогерамі ды журналістамі, шмат у чым удзельнічаў і падтрымліваю змаганне беларусаў за свабоду».

Сам інцыдэнт адбыўся тыдзень таму, але мы не публікавалі навіну, бо выслалі запыт пра каментары Алесю Зарамбюку і Сцяпану Пуцілу. На жаль, яны так і не адказалі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары23

  • Беларускі Дом ў Варшаве
    03.08.2024
    Наступны прамоўшын ў нашых сьценах - спадар Мадура супраць спадара Маска.
    Загадзя заняць шэзлёнг на нумар тэлефону +48××××××××
  • Эпльбаўмаў-Сыкорскі
    03.08.2024
    Абвяргаю напісанае. За часамі спадара Дональда кіруючыя партыя і ўрад забяспечылі патрэбы варшавян і гасьцёў сталіцы ў лежаках на 107%.
    Калі і ўзьнік штучны дэфіцыт, дык праз лякальныя злаўжываньні і недагляд. Немагчыма, памылкова і злачынна рабіць высновы пра ўсю рэчаіснасьць на падставе адзінкавых такіх выпадкаў
  • Их эмигрантские нравы
    03.08.2024
    Эмигранты бьют морды друг другу. Становится интересно.

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →