Французскія спартсмены на алімпіядзе звяртаюць на сябе ўвагу. Часам прычына далёка не спартыўная
Што, акрамя выніку, выклікае бурнае абмеркаванне балельшчыкаў?
Падзеі, што разгортваюцца падчас Алімпіяды ў Парыжы, шырока абмяркоўваюцца ў сацыяльных сетках. Часам балельшчыкі звяртаюць увагу на некаторыя пікантныя моманты.
Так некалькі дзён таму сацыяльныя сеткі абмяркоўвалі вузкія плаўкі 22-гадовага французскага скакуна ў ваду Жуля Буе (Jules Bouyer). Карыстальнікі задаваліся пытаннем, ці не занадта яны яму цесныя.
Камеры паказалі Буе пасля выхаду з басейна. Кадр з відэа, на якіх заўважныя фізіялагічныя адметнасці мужчыны, стаў вірусным і выклікаў бурнае абмеркаванне.
Сам спартсмен пазней заявіў, як піша Reuters, што хацеў бы, каб людзі больш увагі надавалі яго апусканням у ваду, а не плаўкам.
Балельшчыкі з нецярпеннем чакаюць аўторка, калі пачнецца папярэдні раўнд індывідуальных спаборніцтваў па скачках з 3-мятровага трампліна, у якіх прыме ўдзел і Жуль Буе. У мінулую пятніцу ён заняў пятае месца ў фінале сінхронных скачкоў з 3-метровага трампліну.
Другі французскі атлет у сваім відзе спорту быў менш паспяховым, але яго выступ таксама стаў нагодай для бурнага абмеркавання.
21-гадовы французскі скакун з шастом Антані Аміраці (Anthony Ammirati) не змог прайсці кваліфікацыю ў скачках з шастом. І прычынай стала яго інтымнае месца, якім мужчына закрануў перакладзіну ў час спробы пераадолець вышыню ў 5 метраў 70 сантыметраў.
У выніку Аміраці фінішаваў 12-м з паказчыкам 5 метраў 60 сантыметраў і не прайшоў у фінал, які адбудзецца ў панядзелак.
Каментары