Эканоміка77

Прадпрымальнікаў і самазанятых чакаюць непрыемныя сюрпрызы па выплаце ўнёскаў у ФСАН

Для ІП і самазанятых хочуць змяніць умовы па аплаце ўзносаў у ФСАН. Афіцыйна апублікаваны праект закона «Аб змене законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння», і там ёсць некалькі нечаканых нормаў. Эксперт у галіне фінансаў і падаткаабкладання, кіруючы партнёр Resolva Таццяна Дайлід у сваім тэлеграм-канале падзялілася думкамі наконт гэтых змен, заўважыў probusiness.io.

Таццяна Дайлід піша, што «для ІП скасуюць магчымасць плаціць унёскі ў ФСАН з мінімальнай зарплаты». 

Эксперта турбуе, што прапанаваная новая сістэма выплаты ўзносаў складаная, і праца з ёй багатая на памылкі. 

Так, праектам закона прапануецца прывязаць памер узносаў у ФСАН для ІП да памеру яго даходу. Памер даходу будзе вызначацца па падатковых дэкларацыях. 

З мінімальнага заробку (626 беларускіх рублёў) можна будзе плаціць унёскі ў ФСАН, калі прыбытак ІП за год перавышае 12 мінімальных заробкаў, але менш за 12 сярэдніх заробкаў. 

Эксперт не разумее, як гэта вылічыць, калі сярэдняя зарплата мяняецца кожны месяц.

Аднак у апублікаваным дакуменце ўсе змены прывязаны менавіта да гэтай велічыні: 

з двухразовага памеру МЗП трэба будзе плаціць унёскі ў ФСАН, калі прыбытак ІП за год знаходзіцца ў дыяпазоне ад 12 да 60 сярэдніх заробкаў;

з трохразовага памеру МЗП — калі даход ІП за год перавысіць 60 сярэдніх заробкаў.

«Ніякі штучны інтэлект не заменіць бухгалтара», — піша Дайлід. 

Акрамя таго, змены закрануць і памер узносаў у ФСАН, што спаганяюцца з самазанятых. Па праекце ў плацельшчыкаў ППД (падатак на прафесійную дзейнасць) наўрад ці застанецца магчымасць плаціць у ФСАН 6% ад сумы даходу. «Прыйдзецца таксама прывязвацца да «мінімалкі», — кажа эксперт.

Каментары7

  • ИП
    04.08.2024
    Аппетиты семейки растут как и аппетиты тех кто исполняет репрессии. У них пенсия в 48 лет. Поэтому с простых беларусов нужно стрясти еще больше денег на содержание семейки и «красавцев».
  • ФСАН
    04.08.2024
    Я вам не ашуканскі МММ, ўдзел ўва мне абавязковы і выйсьці няма як
  • Лейцар коркавы
    04.08.2024
    Беларусь імпартуе свініны з расеі 45тысяч тон. Апупець, а што свінафермы, якія так заўзята будаваў па ўсёй краіне дырэктар саўгаса, знішчаючы і забараняючы вяскоўцам гадаваць для сябе свіней.

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады2

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі4

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады2

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →