Грамадства44

Ліцэй БДУ ўдакладніў: конкурс сёлета — 7,6 чалавека на месца. І ён вырас, а не абваліўся. Як так?

У залежнасці ад таго, як падлічваць, можна атрымаць кардынальна розныя лічбы.

Фота: Ліцэй БДУ

На сайце Ліцэя БДУ з'явілася канчатковая інфармацыя пра вынікі ўступных іспытаў. Адзначаецца, што конкурс склаў 7,6 чалавека на месца (летась — 7 чалавек на месца).

Але ўчора па ўсіх СМІ разляцелася інфармацыя пра тое, што конкурс у Ліцэй упаў у паўтара раза — да 4,3 чалавека на месца. Як так атрымалася?

Розніца ў тым, па якой метадалогіі лічыць конкурс. Кожны абітурыент мог падаць заяву на два профілі — пры ўмове, што адзін з уступных экзаменаў будзе агульным. Нехта карыстаўся такой магчымасцю, нехта ігнараваў яе.

Такім чынам, на 264 месцы прэтэндавалі 1133 абітурыентаў, якія пакінулі 1996 заяваў. Калі лічыць конкурс па людзях, будзе насамрэч 4,3, калі ж па заявах — то 7,6.

Ёсць і трэцяя методыка падліку конкурсу, яе выкарыстоўвалі на сайце Ліцэя БДУ ў ранейшыя гады. Ёсць пэўная колькасць абітурыентаў, якія паступаюць без экзамену, бо перамаглі на рэспубліканскіх алімпіядах па профільных прадметах. Сёлета такіх было 13 чалавек. Апроч таго, 3 чалавекі атрымалі рэкамендацыі ад Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка і таксама не здавалі іспыты. Такім чынам, 16 месцаў у Ліцэі БДУ не трапілі на конкурс. Значыцца, можна лічыць, што 1980 заяваў прэтэндавалі на 248 свабодных месцаў. У такім разе конкурс склаў 7,9 (летась па гэтай методыцы было 8,9)

***

Найбольшая колькасць дакументаў сёлета прынята на грамадазнаўчы профіль — 268. Конкурс тут складае 12,2 чалавека на месца.

У матэматычны клас зарэгістраваліся 234 абітурыенты (конкурс — 10,6 чалавека на месца), біялагічны — 224 (конкурс — 5,1), фізічны — 204 (конкурс — 9,3), хімічны — 184 (конкурс — 8,4), філалагічны — 164 (конкурс — 7,5).

Інфарматыка-матэматычны — 174 (конкурс — 7,9), гісторыка-грамадазнаўчы — 163 (конкурс — 7,4), інфарматыка-фізічны — 80 (конкурс — 3,6), гуманітарны — 75 (конкурс — 3,4), геаграфічны — 27 (конкурс — 3,9).

Залічэнне ў 10 класы ажыццяўлялася па выніках двух пісьмовых уступных выпрабаванняў.

Пры паступленні на грамадазнаўчы профіль сёлета неабходна было набраць 103 балы са 110 магчымых, на філалагічны — 96,75, на гісторыка-грамадазнаўчы — 95,5, на інфарматыка-матэматычны — 93,5, на эканамічны — 93,5, на фізічны — 91, на матэматычны — 84,5, на гуманітарны — 81,25, на хімічны — 76,7, на біялагічны — 69,65, на геаграфічны — 68,5, на інфарматыка-фізічны — 66.

Без уступных выпрабаванняў былі залічаны 13 пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і тры ўладальнікі рэкамендацыі наглядальнай рады Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка.

Усяго ў гэтым годзе ў Ліцэй імя Ф. Э. Дзяржынскага БДУ ў 10 класы прынята 264 навучэнцаў і сфарміравана 12 класаў па 22 чалавекі.

Каментары4

  • Anatol Starkou
    10.07.2024
    Із усяго сказанага я разумеў, што конкурс у ліцэй нармалёвы. Гэта добра.
  • У беларускай навуцы ўсё як не ў навуцы
    10.07.2024
    Я лічу адэкватна лічыць людзей а не заяўкі, а то кот атрымоўваецца і жывы і мертвы адначасна, студэнт не зможа паступіць на 2 спецыяльнасц адразу.
  • Чырвона-зялёны смурод
    10.07.2024
    Лепш скажыце, хто тыя людзі, што аддаюць дзяцей вучыцца ва ўстановы, названых імём кАтаў і забойцаў? Ну, і кіраўніцтва ліцэем не абы-якое, а "адборнае". Што ў галаве тых бацькоў?

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага11

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Усе навіны →
Усе навіны

У Ліване новыя выбухі прылад для сувязі. Гэтым разам узрываюцца рацыі8

Айцішнік стаў «пагрозай бяспецы» ў Літве з-за працы на БелАЭС па размеркаванні6

З сядзібы Пуслоўскіх у Слоніме зніклі скульптуры львоў. Што адбываецца?

Нарвегія стала першай краінай, дзе колькасць электракараў перавысіла колькасць бензінавых машын3

Пярцоў: Мы карных мераў у дачыненні да іншых рэсурсаў не праводзім2

Наталля Качанава расказала, што яе непакоіць6

Маці траіх дзяцей Дурава назвала Telegram сумесна нажытай маёмасцю і намякнула, што можа падаць у суд7

Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі з «Беларуськалія» і Беларускай калійнай кампаніі7

Карпенка: Магчыма, будзе прыняты закон аб замежных агентах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага11

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Галоўнае
Усе навіны →