Свет1717

Краіны НАТА: Неба Украіны ў бліжэйшы час будзе абаронена

ЗША і саюзнікі па НАТА паставяць Украіне пяць дадатковых сістэм СПА.

Разбураны расійскай атакай медыцынскі цэнтр у Кіеве. Фота: ДСНС / Telegram

На пачатку працы саміту альянсу лідары некалькіх краін-саюзніц зрабілі сумесную заяву аб выдзяленні зброі і тэхнікі для абароны Украіны ад расійскіх удараў з паветра, піша «Голас Амерыкі». 

Метадычныя ўдары Расіі па крытычна важных абʼектах Украіны і, асабліва, яе апошні жорсткі напад на грамадзянскія абʼекты, у тым ліку дзіцячую бальніцу, выклікалі неадкладную рэакцыю сярод лідараў краін-членаў Паўночнаатлантычнага альянсу. 

У першы дзень працы саміту НАТА з сумеснай заявай аб прадастаўленні дадатковых сістэм СПА Украіне выступілі прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, прэмʼер-міністр Нідэрландаў Дзік Шуф, канцлер Германіі Олаф Шольц, прэмʼер-міністр Італіі Джорджа Мелоні, прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс. 

«Сёння мы абʼяўляем, — гаворыцца ў заяве, — што калектыўна дамо Украіне дадатковыя стратэгічныя сістэмы супрацьпаветранай абароны, у тым ліку дадатковыя батарэі Patriot, падораныя Злучанымі Штатамі, Германіяй і Румыніяй, кампаненты для Patriot, падораныя Нідэрландамі і іншымі партнёрамі для забеспячэння эксплуатацыі сістэмы; дадатковую батарэю Patriot і дадатковую сістэму SAMP-T, падораную Італіяй. Гэтыя пяць стратэгічных сістэм СПА дапамогуць абараніць украінскія гарады, мірнае насельніцтва і вайскоўцаў». 

Акрамя таго ў бліжэйшыя месяцы ЗША і партнёры маюць намер даць Украіне дзясяткі тактычных сістэм СПА, у тым ліку сістэмы NASAMS, HAWK, IRIS T-SLM, IRIS T-SLS і Gepard. 

Пры гэтым некалькі саюзнікаў, уключаючы Канаду, Нарвегію, Іспанію і Вялікабрытанію, прадоўжаць пастаўкі такіх жа сістэм, а многія іншыя прыхільнікі Украіны будуць дапамагаць у прадастаўленні перахопнікаў СПА. 

У сярэдзіне траўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрвʼю AFP заявіў, што ў краіны ёсць толькі чвэрць неабходных ёй сродкаў СПА.

Каментары17

  • Абыяка
    10.07.2024
    Колькі такіх шпіталёў трэба для прыняцця рашэння? Ёсць нейкі парог????
  • Неяк так будзе
    10.07.2024
    Года праз тры абароняць калі ад Украіны застанецца палова Львоўскай вобласці
  • Спадар
    10.07.2024
    Абыяка, А кольки у Беларуси трэба яшчэ катаваць,забиваць патрыетау,каб асноуная частка насельництва прачнулася и перастала с--ць???!!!

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне22

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так1

У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру2

7 млн літраў піва і 98 тысяч спробаў скрасці куфаль — Актоберфест падвёў вынікі4

Складзены спіс кіраўнікоў краін з самымі высокімі заробкамі. Хто на першым месцы?1

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла8

Махляры, якія прадаюць танныя шыны праз Instagram, рыхтуюцца да новага сезона. Як не трапіць на падман1

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій

На Феадасійскай нафтабазе ў Крыме адбыўся пажар

«Масад» планаваў падрыў пэйджараў «Хезбалы» з 2015 года2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне22

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Галоўнае
Усе навіны →