«Былі больш-менш нармальныя ўмовы». Украінскі амбудсмен расказаў пра стаўленне да зняволеных украінцаў у беларускіх турмах
Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітрый Лубінец на прэс-канферэнцыі закрануў пытанне апошняга абмену палоннымі паміж Украінай і Расіяй, падчас якога ў тым ліку былі вызваленыя пяць чалавек, якія ўтрымліваліся ў беларускіх турмах, піша «Укрінформ».
Згадваючы, што падчас апошняга абмену цывільных асоб упершыню ўдалося вярнуць ва Украіну з тэрыторыі Беларусі 5 украінцаў, Лубінец сказаў,
што ў яго нарэшце з'явіўся «хоць бы нейкі канал камунікацыі» з беларускім бокам, праўда, не раскрываючы ніякіх дэталяў.
Таксама амбудсмен адзначыў розніцу ў дачыненні да ўкраінскіх палонных з боку ўладаў Беларусі і Расіі. У параўнанні з тым, што робіцца ў Расіі, у лукашэнкаўскіх турмах украінскім грамадзянам нібыта было куды лепш.
«Мы ўбачылі адрозненне ў дачыненні да грамадзян Украіны. Вось нават па дэталях. Мы вярнулі і там, і там цывільных. І там, і там мы размаўлялі. Мы ўбачылі нават фізічны стан.
Гэта значыць, грамадзяне Украіны з тэрыторыі Беларусі не казалі пра ўжыванне нейкіх катаванняў, збіццё… Так, мы лічым, юрыдычна трактуем, што іх незаконна асудзілі, але катаванняў не было. Былі больш-менш нармальныя ўмовы ўтрымання, было нармальнае харчаванне, гэта нават па вонкавым выглядзе было відаць», — адзначыў Дзмітрый Лубінец.
«Везлі з мяшкамі на галаве, усё было як у блакбастары». Гісторыя ўкраінкі, якую па абмене вызвалілі з беларускай турмы
Сталі вядомыя абставіны вызвалення з беларускіх турмаў грамадзян Украіны
Як вызваленых з палону ў Беларусі і Расіі сустракалі ў кіеўскім аэрапорце ВІДЭА
Што вядома пра зняволеных у Беларусі грамадзян Украіны, якія нечакана здабылі волю?
Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў
Каментары