Свет22

Ва Украіне не паспелі да вайны экстрадзіраваць беларуса, якога шукаў Інтэрпал. Цяпер не ведаюць, што з ім рабіць

Выданне «Моцныя навіны» звярнула ўвагу на цікавы прававы казус, які адбываецца ва Украіне з жыхаром Гомеля Алегам Хараўцом. Ён быў аб'яўлены ў вышук Інтэрпала па крымінальных артыкулах яшчэ задоўга да падзей 2020-га і 2022-га гадоў і затрыманы ва Украіне. Але перадаць Беларусі яго да пачатку вайны не паспелі, хоць збіраліся.

У справе гомельца Алега Хараўца судовая ўлада Украіны ўперлася ў прававы тупік. Нават судовыя інстанцыі прызнаюць, што беларус на тэрыторыі Украіны знаходзіцца цяпер незаконна, але што з ім рабіць — ніхто не ведае. Пры гэтым нават тэрмін дзеяння ягонага беларускага пашпарта скончыўся.

Падрабязнасці гэтай неардынарнай гісторыі «Моцныя навіны» даведаліся з рашэнняў судоў, апублікаваных на партале Адзінага рэестра судовых рашэнняў Украіны.

У Беларусі Алега Хараўца ўжо амаль 10 гадоў хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 206 КК (адкрытае выкраданне маёмасці (рабаванне), здзейсненае паўторна ў асабліва буйным памеры), ч. 3 арт. 209 КК (махлярства ў буйным памеры) і ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае паўторна ў асабліва буйным памеры).

Дэтальнай інфармацыі пра ягоныя грахі няма, але тэрмін па сукупнасці свеціць прыстойны — да 13 гадоў за рабаванні і да 10-ці — за махлярства.

У ліпені 2015 года пастановай следчага Гомельскага гарадскога аддзела СК мужчыну аб'явілі ў вышук з абраннем меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

У студзені 2018-га вышукам гомельца заняўся Інтэрпал — «з мэтай арышту і наступнай экстрадыцыі для прыцягнення да крымінальнай адказнасці». У канцы таго ж года Хараўца затрымалі ў Кіеўскай вобласці і ўзялі пад варту.

Нягледзячы на пазіцыю ўкраінскай Генпракуратуры, якая выступала за выдачу ўцекача ініцыятару вышуку, працэс экстрадыцыі зацягнуўся. Пры гэтым сам беларус, калі яго выпусцілі з СІЗА і абмежавалі свабоду хатнім арыштам, насуперак судовай пастанове змяніў месца жыхарства і пасяліўся ў Адэскай вобласці. Там яго паўторна затрымалі і адправілі ў следчы ізалятар, але потым зноў выпусцілі пад хатні арышт.

У студзені 2022 года Офіс Генеральнага пракурора Украіны вынес пастанову аб выдачы Хараўца Беларусі. Аднак ён і ягоны адвакат абскардзілі пастанову, а пакуль яе разглядалі, то пачалася вайна і стала не да Хараўца.

Пасля ж працэс экстрадыцыі ўвогуле стаў немагчымы, паколькі Украіна выйшла з Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах 1993 года, якой рэгуляваліся адносіны паміж Украінай і Беларуссю, у тым ліку якія тычыліся вышуку і выдачы злачынцаў.

Пасля таго мужчыну двойчы затрымлівалі і штрафавалі за незаконнае знаходжанне ў краіне, штрафы сумай 5,1 тысячы грыўняў (блізу 125 даляраў) ён спраўна аплачваў. Пры гэтым высветлілася, што адзіным дакументам у яго на руках быў пашпарт грамадзяніна Беларусі, тэрмін дзеяння якога скончыўся ў маі 2023 года.

На гэтай падставе ў красавіку гэтага года міграцыйная служба адправіла гомельца ў пункт часовага знаходжання замежных грамадзян і звярнулася ў Прыморскі раённы суд Адэсы з пазовам аб затрыманні Хараўца «з мэтай ідэнтыфікацыі і забеспячэнні высылкі за межы тэрыторыі Украіны».

Але суд у задавальненні пазову адмовіў, адзначыўшы ў рашэнні, што затрыманне адказчыка «з улікам цяперашняй палітычнай сітуацыі супярэчыць стандартам еўрапейскага права».

Таксама ўзніклі праблемы з ідэнтыфікацыяй асобы беларуса. Пацвердзіць яго персону маглі толькі ў беларускай амбасадзе, аднак, як адзначана ў рашэнні суда, «дыпламатычныя адносіны паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь на гэты момант фактычна спыненыя», а затрыманне з мэтай прымусовай дэпартацыі прывядзе да «беспадстаўнага пазбаўлення волі».

Таму пакуль суд вырашыў перадаць Хараўца на парукі прыватнаму прадпрыемству «Лэан», дзе ён працаўладкаваны на пасадзе менеджара па продажах. 

Каментары2

  • Acab
    09.07.2024
    Каралём УРСР зрабіць можна б Хараўца
  • *
    10.07.2024
    Так можа яму на вайну схадзіць у складзе УСУ паколькі ен амаль што на "законнай" падставе завіс там

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →