Здароўе33

Колькі трэба быць на сонцы, каб забыцца пра дэфіцыт вітаміну D

Чым небяспечны лішак і недахоп ультрафіялету, піша «Звязда». 

Аб дэфіцыце вітаміну D, якім нас так палохалі халоднай зімой, у найбліжэйшыя тры месяцы можна забыць. Больш за тое, сонечным вітамінам можна будзе назапасіцца, паколькі гэтае рэчыва не толькі сінтэзуецца ў арганізме пад уздзеяннем ультрафіялету, але і адкладваецца ў печані.

Аднак для таго, каб у арганізме пачаў выпрацоўвацца вітамін D, чалавеку дастаткова знаходзіцца на сонцы на працягу 5—15 хвілін 2-3 разы на тыдзень. Доўгае знаходжанне пад прамымі прамянямі непажадана. Сёння ўрачы лічаць, што бяспечнага загару проста не існуе. Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, шкода ад ультрафіялету супастаўная са шкодай ад нікаціну, а загар на 74% павялічвае рызыку развіцця меланомы (раку скуры). Аб тым, чым карысна і якімі небяспекамі пагражае залішняе знаходжанне пад сонцам, расказала ўрач-гігіеніст, загадчык аддзялення інфармацыйна-метадычнай работы Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алена Лойка.

У чым карысць?

Вітамін D, які іграе важную ролю ў абмене кальцыю і фосфару, неабходных для здароўя костак і зубоў. Менавіта з-за яго недахопу дзеці хварэюць на рахіт. Дастаткова ўсяго 15 хвілін, праведзеных на сонцы, каб атрымаць патрэбную дозу вітаміну D.

Акрамя таго, сонечныя прамяні спрыяюць паляпшэнню настрою і выпрацоўцы сератаніну, што дапамагае змагацца са стрэсам і дэпрэсіяй. Сонечнае святло аказвае спрыяльнае ўздзеянне на абменныя працэсы ў арганізме, павялічвае імунітэт і паляпшае працу мозгу.

З дапамогай сонечных прамянёў у арганізме падтрымліваецца сінтэз інсуліну і баланс мікрафлоры скуры. Акрамя таго, сонечнае выпраменьванне стымулюе вытворчасць меланіну, што абараняе скуру ад шкоднага ўздзеяння ўльтрафіялету.

Пад уплывам сонца сасуды пашыраюцца, насычаючы клеткі кіслародам, спрыяючы хуткай рэгенерацыі скуры. Ультрафіялетавае выпраменьванне мае бактэрыцыдныя і абеззаражвальныя ўласцівасці.

Чым небяспечнае сонца?

На жаль, ёсць і негатыўныя моманты. Залішняе знаходжанне на сонцы небяспечнае і можа прывесці да рэзкага пагаршэння здароўя, звязанага з пераграваннем арганізма.

Знаходзячыся працяглы час пад сонцам без галаўнога ўбору, ёсць рызыка атрымаць сонечны ўдар — пашкоджанне цэнтральнай нервовай сістэмы (галаўнога мозгу) у выніку ўздзеяння прамых сонечных прамянёў на галаву. Важна ведаць, што сонечны ўдар можа праяўляцца не толькі падчас знаходжання на сонцы, але і праз 6-8 гадзін. Яго характарызуюць агульнае недамаганне, пачуццё разбітасці, павышэнне тэмпературы цела, пачырваненне скуры твару, галаўны боль і галавакружэнне, шум у вушах, «мільганне мошак» перад вачыма. Могуць быць млоснасць і ваніты, пачашчэнне пульсу і дыхання, павышанае потааддзяленне, крывацёк з носа. Больш за ўсё да сонечнага ўдару схільныя людзі з хваробамі сэрца і сасудаў, павышанай функцыяй шчытападобнай залозы, атлусценнем і вегетасасудзістай дыстаніяй.

Занадта інтэнсіўнае ўздзеянне ўльтрафіялету можа прывесці да апёкаў, дэрматыту, заўчаснаму старэнню скуры, з’яўленню пігментных плям і развіццю раку скуры.

Сонечнае святло таксама негатыўна ўплывае на вочы, разбураючы нашу сятчатку. Ультрафіялетавыя прамяні могуць выклікаць апёк вачэй і справакаваць узнікненне такіх захворванняў, як катаракта, сіндром сухога вока.

Як засцерагчыся?

Важна выконваць пры загары простыя правілы. Пазбягайце працяглага знаходжання на сонцы ў перыяд пікавай актыўнасці ўльтрафіялетавага выпраменьвання, які звычайна прыпадае на сярэдзіну дня. Без шкоды для здароўя знаходзіцца на сонцы можна да 11-й раніцы і пасля 17-й вечара.

Для абароны арганізма ад абязводжвання неабходна піць не менш за 1,5-3 літры за дзень. Пры выбары напояў перавагу варта аддаць чыстай вадзе. Выкарыстоўвайце таксама халодную гарбату, натуральны морс, кісламалочныя напоі, адвары з сухафруктаў. Памятайце, што ўжыванне пакетаваных сокаў і салодкіх газаваных напояў не толькі не змяншае, але і ўзмацняе смагу.

Перад выхадам на вуліцу выкарыстоўвайце спецыяльныя касметычныя сродкі з SPF (крэмы, гелі, ласьёны), якія змяшчаюць сонцаахоўныя фактары. Чым вышэйшая ступень засцярогі, пазначаная на флаконе сонцаахоўнага сродку, тым больш працяглы час яно абараняе скуру.

Насіце лёгкае свабоднае адзенне светлых тонаў, пераважна з натуральных тканін, галаўны ўбор і сонцаахоўныя акуляры. Унясіце карэктывы ў меню. У спякотнае надвор’е ежа павінна быць лёгкай: гародніна, садавіна, рыба. Замест гарачых страў аддавайце перавагу халодным. Неабходна адмовіцца ад тлустай ежы, прадугледзець зніжэнне колькасці вэнджаных і смажаных прадуктаў.

Сачыце за сваім артэрыяльным ціскам. У момант перападу тэмператур ён можа ці павысіцца, ці ж на фоне пастаяннага прыёму лекавых сродкаў, наадварот, знізіцца. Такі эфект можа адбыцца, напрыклад, калі арганізм абязводжаны.

Каментары3

  • цікаўны
    07.07.2024
    Сонечныя прамяні ўтрымліваюць вітамін D - ??? Гэта як? Вітамін D ёсць на сонцы ці прамяні яго назапасілі ў касмічнай прасторы?
  • Лелік з-пад Лімасола
    07.07.2024
    НН, я б пакуль не даваў пісаць артыкулы штучнамі інтэлектц))
  • 1
    07.07.2024
    Жыву ў Азіі ўжо шмат гадоў. Тут сонца і загару баяцца як полымя.

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома24

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Міністэрства адукацыі запатрабавала экстранна правесці мерапрыемства да юбілею «Саюзнай дзяржавы»6

Макс Корж анансаваў канцэрт у Варшаве на 9 жніўня3

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост5

Як сірыйскія паўстанцы сталі дзейснай арміяй і як яны паставілі на паток выраб дронаў7

Манашку ў Італіі арыштавалі за сувязь з мафіяй. Якія функцыі яна выконвала?1

Колерам 2025 года стане Mocha Mousse2

«Трэба купляць латарэйны білет». Стваральнік кампаніі Flo падзяліўся сакрэтам поспеху2

Віцебскага доктара будуць судзіць за «рэабілітацыю нацызму». Яго страшна збілі пры затрыманні6

Ці законна весці відэаназіранне за кватэрай, калі здаеш яе пасутачна?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома24

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →