Грамадства44

«Гэта была просьба прэзідэнта Расіі». Лукашэнка раскрыў падрабязнасці абмену Міколы Швеца — дыверсанта з Мачулішчаў

Лукашэнка падчас выступлення на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 3 ліпеня, раскрыў падрабязнасці нядаўняга абмену ўкраінца Міколы Швеца, які абвінавачваўся ў выкананні дыверсіі супраць расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах.

Мікола Швец

Напачатку Лукашэнка, як часта робіць, паспрабаваў усяляк маргіналізаваць значэнне гэтага абмену. Ён прыкінуўся, што нібыта ён пры сваім працоўным графіку нават не надаваў гэтаму ўсяму ўвагі, і «нават неяк не звярнуў увагу ў сацыяльных сетках» на гэта пытанне. Маўляў, звычайная праца, «ідзе складана, цяжка, але ўсялякае бывае. Людзі трапляюць і там у палон, і тут. У расіян на парадак больш палонных. Ва Украіны значна менш».

І толькі пасля таго нарэшце выклаў сваю інтэрпрэтацыю таго, што адбылося:

«Але калі б нашы збеглыя (вось звярніце ўвагу) не заўважылі, што «знік» чалавек, Швец, які спрабаваў падарваць расійскі разведвальны самалёт у Мачулішчах. Памятаеце. На працягу двух дзён, правёўшы аперацыю, мы «нейтралізавалі» яго і яго саўдзельнікаў. «Прапаў». Натуральна, яны яго знайшлі ва Украіне: «Ах, абмянялі! Як так абмянялі?»

Дык вы радуйцеся, што ваш чалавек сёння ва Украіне. Я не ведаю, вольны, не вольны … напэўна, вольны. Бацькі яго, дыверсанта, сустрэлі. Усё было проста. Ніякія святары ў гэтым не ўдзельнічалі.

Гэта была просьба прэзідэнта Расіі: калі ёсць магчымасць, дапамагчы вызваліць вядомага святара Іанафана. Украінцы да нас з гэтай просьбай звярнуліся. Я Пуціну кажу: «Што будзем рабіць? Ваша рашэнне?» Таму мы гэтага чалавека аддалі ва Украіну, яны нам аддалі святара», — раскрыў падрабязнасці Лукашэнка.

Тым самым Лукашэнка пацвердзіў версію, што Міколу Швеца абмянялі на мітрапаліта Тульчынскага і Брацлаўскага УПЦ Маскоўскага патрыярхата Іянафана (Анатоля Ялецкіх). 23 чэрвеня ён нечакана з'явіўся на набажэнстве напярэдадні свята Святога Духа ў Мінску ў Свята-Духавым кафедральным саборы разам з беларускім экзархам Веніямінам.

Мітрапаліт Тульчынскі і Брацлаўскі Іянафан з Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату быў асуджаны ў Вінніцы ва Украіне ў жніўні 2023-га за апраўданне расійскай агрэсіі на пяць гадоў зняволення. Паводле версіі следства, ён распаўсюджваў сярод вернікаў прарасійскія ўлёткі і размясціў на сайце епархіі артыкул, у якім заяўляў пра вяршэнства Маскоўскага патрыярхату.

Каментары4

  • 02.07.2024
    Яго пуцін стоячы на каленьках прасіў )
  • Карацей, халуй і кропка
    02.07.2024
    “Я Пуціну кажу: «Што будзем рабіць? Ваша рашэнне?». Лукашэнка - крамлёўскі халуй, зробіць усё што пуціна скажа, выканве любое яго рашэнне
  • Шуба качанавай
    02.07.2024
    Не просьба, а загад кіраўніка!

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень13

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень

Усе навіны →
Усе навіны

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае1

Стала вядомая імаверная прычына затрымання Аляксандра Вусіка ў аэрапорце Кракава1

Людміла Класкоўская: Кадэбэшнік ухмыльнуўся і сказаў: «Затрымліваю вас на 15 сутак»2

Памятаеце кацяня, якое праехала 10 км у Гродне ў маторы аўто? Яно знайшло гаспадыню

Украінскія беспілотнікі ўразілі вялізарны склад боепрыпасаў у Цвярской вобласці2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку8

Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная»21

Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава4

У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень13

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень

Галоўнае
Усе навіны →