Эканоміка11

Лукашэнка зацвердзіў прагнозныя паказчыкі для эканомікі і фінансаў на 2025 год

Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў указ, якім зацвердзіў найважнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі і мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2025 год.

Паводле гэтага дакумента чакаецца, што рост ВУП складзе 104,1%, экспарту тавараў і паслуг — 5,4%, а рэальных даходаў насельніцтва — 4%.

У 2025 годзе ў эканоміку плануецца інвеставаць на 7,8% больш, чым у 2024-м. Захаваецца і палітыка па стрымліванні цэнаў.

Мэтай Нацыянальнага банка і ўрада з’яўляецца абмежаванне інфляцыі на ўзроўні 5%.

Чакаецца, што спажывецкія цэны вырастуць не больш чым на 5%, а міжнародныя рэзервовыя актывы складуць не менш за $7,1 млрд.

Частка непагашаных актываў банка, падвергнутых крэдытнай рызыцы, складзе не больш за 10%, а каэфіцыент даступнасці аўтаматызаваных сістэм удзельнікаў плацежнага рынку для забеспячэння правядзення разліковых аперацый будзе не ніжэйшы за 99,8%.

Пры гэтым прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі складзе не менш за 11%.

Каментары1

  • Пограничник
    01.10.2024
    Экономика, расти! Раз, два!

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →