Грамадства1313

Сталі вядомыя абставіны вызвалення з беларускіх турмаў грамадзян Украіны

Вызваленых з беларускіх турмаў украінцаў перадалі праз сухапутную мяжу, а толькі потым даставілі верталётам у Кіеў

Служба бяспекі Украіны апублікавала відэа вызвалення ўкраінскіх грамадзян.

Як бачна на відэа, іх перадалі ўкраінскаму боку на мяжы Брэсцкай і Валынскай абласцей, мяжу яны перайшлі пешкі, а затым іх даставілі ў Кіеў на верталёце.

Таксама, як відаць на відэа, некаторыя перамяшчаюцца на інвалідных вазках.

Як паведамлялася, учора былі вызваленыя 10 чалавек, пяцёра з якіх утрымліваліся ў беларускіх турмах.

Гэта Мікола Швец, якога абвінавачвалі ў дыверсіі ў Мачулішчах, а таксама Павел Купрыенка, Наталля Захаранка, Людміла Ганчарэнка і Кацярына Бруханава, асуджаныя на розныя тэрміны ў Беларусі.

«Гэта вынік працы Аб'яднанага цэнтра па каардынацыі пошуку і вызвалення ваеннапалонных, які выконваў рашэнне Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі», — гаворыцца ў паведамленні СБУ.

Як таксама паведамлялася, абмен адбыўся дзякуючы працы прадстаўнікоў Ватыкана.

Каментары13

  • Яніна
    29.06.2024
    Не з беларускіх, а з лукашысцкіх. Трэба падзяляць Беларусь і лукашыстаў. Лукашысты - не беларусы і не Беларусь.
  • Я
    30.06.2024
    У Луки началась любимая игра: торговля заключенными
  • Украінцы змагаюцца за сваіх і перамагаюць
    30.06.2024
    Украінцы за сваіх змагаюцца, а ў ясветак усё тая ж пясёнка "мы ня ведаем, мы ня занем, у нас няма магчымасцяў" і так далей

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце3

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →