Грамадства55

Што вядома пра зняволеных у Беларусі грамадзян Украіны, якія нечакана здабылі волю?

Сёння ўвечары з'явілася нечаканая вестка, што ўладам Украіны ўдалося дабіцца на пакуль невядомых умовах вызвалення 10 сваіх грамадзян, зняволеных у Расіі і Беларусі. Пяцёра з іх былі зняволеныя ў беларускіх турмах, і калі пра Міколу Швеца, які абвінавачваўся ў падрыхтоўцы і правядзенні дыверсіі супраць расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах, раней пісалі дастаткова шмат, то іншыя чацвёра вядомыя куды менш. Але ўсе яны мелі статус палітвязняў, таму пра тое, хто яны і за што іх судзілі, збірала інфармацыю «Вясна».

Наталля Захаранка

Наталля Захаранка

44-гадовая Наталля Захаранка — прадпрымальніца, грамадзянка Украіны. У пачатку ліпеня 2023 года жыхарка Чарнігава знікла па дарозе ў беларускі Мазыр, дзе жыве яе сястра. Трывогу забіла дачка жанчыны: нумары і кантакты маці пасля перасячэння польска-беларускай мяжы сталі недасяжныя, а афіцыйныя органы маўчалі.

Высветлілася, што жанчыну затрымалі і абвінавачвалі ў шпіянажы на карысць Украіны паводле арт. 358 КК. Разам з ёй судзілі таксама Ларысу Крупу. 

Як паведамлялі ўкраінскія медыя, Наталля з'яўлялася валанцёркай, якая пасля пачатку вайны перавозіла ў ЕС і Беларусь украінскіх уцекачоў, перадавала дакументы і лекі. Вядома таксама, што Захаранка ездзіла ў Беларусь на ўласным аўтамабілі.

Гомельскі абласны суд меркавана 5 сакавіка 2024 года ў закрытым рэжыме вынес прысуд Наталлі Захаранцы і Ларысе Крупа. Захаранку абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Украіны, а яе знаёмую ў неданясенні пра злачынства (ч. 2 арт. 406 КК). 

Суд пастанавіў пакараць украінку пазбаўленнем волі тэрмінам на 9 гадоў, а таксама канфіскаваць у яе мікрааўтобус. Ларыса Крупа атрымала штраф у памеры 100 базавых велічынь (4 тысячы беларускіх рублёў).

Пакаранне жанчына адбывала ў Гомельскай калоніі № 4.

Павел Купрыенка

56 гадовага грамадзяніна Украіны Паўла Купрыенку ў Гомельскім абласным судзе 9 сакавіка 2023 года асудзілі паводле арт. 358-1 (агентурная дзейнасць) і прызначылі сем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, прысуд вынес суддзя Руслан Царук.

Павел Купрыенка

Таксама па справе за «агентурную дзейнасць на карысць Украіны» тады асудзілі жыхара Гомельшчыны Тараса Мачынскага, абвінаваціўшы яго ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК), і прысудзілі 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яшчэ аднаго фігуранта той справы, 32-гадовага Дзмітрыя Салавянчыка, прызналі вінаватым ва «ўкрывальніцтве слядоў цяжкага злачынства» (ч. 1 арт. 405 КК) і прызначылі штраф у памеры 400 базавых велічынь (14 800 рублёў). 

У Купрыенкі і Мачынскага таксама канфіскавалі тэлефоны.

Людміла Ганчарэнка

Пра гэту 44-гадовую жанчыну вядома толькі тое, што яна была асуджаная па арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць). Праваабаронцам не ўдалося здабыць нават яе фота.

19 снежня 2023 года справу Ганчаровай у закрытым рэжыме разгледзеў суддзя Яўген Шаршнёў, а колькі гадоў зняволення яна атрымала, так і не было вядома. 

Кацярына Бруханава

30-гадовая Кацярына Бруханава родам з горада Херсон. Яна адвучылася ў Кітаі, скончыла там універсітэт у 2015 годзе, а ў 2016 годзе пераехала ў Беларусь. У Беларусі працавала перакладчыцай з кітайскай.

Кацярына Бруханава

Кацярыну затрымалі, калі яна праходзіла беларускую мяжу. Ад яе запатрабавалі даць на праверку тэлефон, яна падала яго супрацоўнікам разам з паролямі. Беларускія сілавікі знайшлі, што 30 сакавіка 2022 года яна адправіла два відэа ў чат-бот рэдакцыі выдання «Люстэрка». На відэа было перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі пад Мінскам, якое яна сама зняла.

Жанчыну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд над Кацярынай адбыўся ў кастрычніку 2023 году ў Брэсцкім абласным судзе. Вядома, што для яе запрасілі два з паловай гады калоніі. Такі прысуд і вынес 13 кастрычніка 2023 года суддзя Андрэй Сіз.

Пакаранне жанчына адбывала ў Гомельскай калоніі № 4.

Каментары5

  • Пенсионер
    28.06.2024
    Даже во время войны, украинская власть ищет всякие пути, чтобы освободить и вернуть своих граждан любыми способами. А что делает беларуский антинародный режим - он делает все наоборот, сажает своих граждан в тюрьму, закатывать беларусов под каток репрессий и выдавливает всех неугодных из страны. Хотя чего еще ожидать от кремлевского ставленника, от этого совхозника, которого в кремль вызывают чаще чем они бывает в беларуских регионах.
  • EMIL
    29.06.2024
    Мало таранкану своих граждан мучить, так он ещё и за украинцев взялся. А это уже международное преступление.
  • Паправачка - прарасейскі рэжым, а не беларускі
    29.06.2024
    Пенсионер, рэжым не "беларускі", а антыбеларускі.
    (У акупаванай Данецкай вобласці кіруе ўраджэнец Украіны Дзяніс Пушылін, кіраўнік так званай ДНР. Нікому ў галаву не прыйдзе называць Пушыліна "украінскай уладай, украінскім рэжымам", хоць ён сам паходзіць з Украіны і кіруе часткай Украіны. Пушылін гэта кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі.)

    Тое ж самае і Лукашэнка. Гэта акупацыйная адміністрацыя, рэжым - прарасейскі. Ад самага пачатку на вышэйшых кіраўнічых пасадах пры Лукашэнку былі расейцы: Урал Латыпаў, Юры Жадобін, Уладзімір Замяталін, Андрэй Кабякоў і гэтак далей. Паглядзіце ў Вікіпедыі іх біяграфіі, хто яны.

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта2

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса4

Тры новыя станцыі метро адкрыюць у Мінску да канца года

Аўстрыя лёгка замяніла расійскі газ энергіяй ветру

Прэмію Гедройця сёлета атрымаў Валянцін Акудовіч2

Канадскі прафесар заклікаў беларусаў да выключнай стрыманасці ў пытанні дыстанцыявання ад Расіі25

У Ізраілі ўхвалілі пагадненне аб спыненні вайны з «Хезбалой»3

Рэжысёр Сяргей Лазніца расказаў, як ствараўся фільм «У тумане» і чаму яго цэнзураваў Мінкульт1

Новы кампактны апрасняльнік не дасць загінуць ад смагі ў моры2

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта2

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Галоўнае
Усе навіны →