Грамадства1010

«У вышку засора сютэмы гасфекальнай канамзацьн у падвальным памяшканш». Вы будзеце смяяцца, але гэта беларуская мова

Віцябчук Дзмітрый Карнеенка, нават жывучы за мяжой, рэгулярна дасылае скаргі ў віцебскія жыллёва-камунальныя службы, звяртаючы іх увагу на розныя камунальныя непарадкі ў родным горадзе. Яму, як і належыць паводле заканадаўства, адказваюць, але адказы часам аформленыя вельмі дзіўна. 

Звароты свае Дзмітрый Карнеенка піша па-беларуску, і на гэтай самай мове яму абавязаныя даваць адказы. На ёй нібыта і даюць, але гэтым разам, атрымаўшы адказ ад Унітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства «Віцебская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка», Карнеенка быў уражаны і размясціў дакумент у фэйсбуку з каментаром:

«Думаў, што мяне [ўжо нічым] не здзівіць, але такую беларускую мову сустракаю ўпершыню».

Сапраўды, у дакуменце, складзеным нібыта на беларускай мове, толькі некалькі разоў пракідаецца беларускае «і», а замяняецца яно ў найлепшым выпадку лічбай «1», а звычайна — зусім экзатычнымі канструкцыямі, калі, напрыклад, замест камбінацыі літар «ні» ідзе літара «ш», замест «іс» — «ю», замест «ыі» — «ьн», і г. д., варыянтаў вялікае мноства.

У выніку сэнс выкладзенага ў дакуменце зразумець можна, але з вялікай цяжкасцю. І добра яшчэ, што «ў» усюды замяняецца толькі на «у».

Як такі дзівосны, смела альтэрнатыўны афіцыйна зацверджанаму беларускі правапіс у віцебскіх чыноўнікаў мог атрымацца — можна толькі здагадвацца. Найбольш падобна на вынік грубага распазнавання тэксту пасля сканавання. Вычыткай і выпраўленнем тэксту пасля гэтага акту супрацоўнікі ЖКГ, як выглядае, пагрэбавалі, а «галоуны 1нжэнер» прадпрыемства «Т.Б.Курганау» падмахнуў яго не чытаючы.

 

Каментары10

  • Мх
    22.06.2024
    Механічных друкарскіх машынак ўжо даўно няма. Беларуская мова падтрымліваецца ўсімі аперацыйнымі сістэмамі. Але даходзіць да вось такога.
  • 40
    22.06.2024
    Так працуе безкаштоўная версія google textract, tesseract ocr цi аналагi з прэсэтам пад распазнаванне расейскай мовы. Хутчэй за ўсё ёсць зацiкаўленасць на распрацоўку аўтаматычнай сiстэмы адказу на скаргi грамадзян.
  • дочка Максима Дизайнера
    22.06.2024
    I_I_I  -)  :D  -)  Ў  R  /-\  /\  Ъ  I-I  /-\

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе над японцам

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў4

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →