Дзяўчынцы з Гродна, якая ўпала з восьмага паверха, зрабілі ўнікальную аперацыю
Беларускія дактары правялі аперацыю на пашкоджаным хрыбетніку. Больш яе жыццю нічога не пагражае.
«Калі стала ясна, што жыццё юнай пацыенткі па-за небяспекай, адным з этапаў дапамогі стала ўстаноўка спецыяльнай стабілізуючай канструкцыі на пашкоджаным хрыбетніку», — паведаміў тэлеграм-канал «Здравоохранение Гродненщины».
Для гэтага ў абласную дзіцячую бальніцу прыбылі спецыялісты сталічнага РНПЦ траўматалогіі і артапедыі: вядучыя навуковыя супрацоўнікі лабараторыі пашкоджанняў і захворванняў пазваночніка і спіннога мозгу. Яны і правялі аперацыю маленькай пацыентцы.
Паведамленні, што дзіця выпала з акна кватэры на восьмым паверсе шматкватэрнага дома ў Гродне, з'явіліся 6 мая. У момант трагедыі яно знаходзілася без нагляду бацькоў.
Каментары