Пасля праверкі Абельскай у віцебскай бальніцы звольнілі галоўнага доктара
У бальніцу хуткай дапамогі ў Віцебску прыслалі праверку аказання экстраннай дапамогі на чале з галоўнай доктаркай Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра Ірынай Абельскай. Пасля яе, як паведамляе ініцыятыва «Белыя халаты», у бальніцы прайшлі звальненні.
Паводле інфармацыі «Белых халатаў», пасля праверкі страцілі пасады галоўны доктар установы Андрэй Захараў, галоўная медсястра Надзея Рыбалка і загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Васіль Мусійчук.
Выканаўцам абавязкаў галоўнага доктара цяпер нібыта прызначылі ранейшага намесніка Захарава па медыцынскай частцы Аляксандра Віннікава.
Афіцыйна пра гэтыя звальненні не паведамлялася, але з раздзела «Адміністрацыя» на сайце бальніцы сапраўды знікла інфармацыя пра галоўнага доктара.
Андрэй Захараў быў прызначаны на пасаду галоўнага доктара Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі восенню 2020 года.
У Бабруйску пад коламі аўто загінуў аўтарытэтны доктар-анколаг
Галоўны доктар і супрацоўніца санаторыя «Беларусь» у Друскеніках атрымалі вялізныя тэрміны за шпіянаж
Нерухомасць у казырных лакацыях, аўто мяняюць як пальчаткі. Што з маёмасцю ў Ірыны Абельскай і яе сына?
Нашто Абельская пайшла ў сенатары? Распыталі яе інфармаваных калег
Каментары