Маці дзяўчынкі на некалькі хвілін адлучылася з кватэры.
У гэты час малая самастойна забралася на падаконнік, адчыніла акно і, не ўтрымаўшыся, упала ўніз. Дзіця, якое ляжала на траве, заўважылі суседзі, паведамляе СК.
Дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы, яе стан ацэньваецца як вельмі цяжкі, бо ў выніку падзення яна атрымала сур'ёзныя траўмы.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.
Каментары