У Барысаўскім раёне маці пакусала і збіла тэлефонам паўтарагадовага сына
Жанчыну з Барысаўскага раёна абвінавацілі ў катаванні ўласнага паўтарагадовага сына. Здарэнне адбылося 25 лютага 2024 года. На працягу дня маці нанесла сыну не менш за 14 удараў рукамі, нагамі і мабільнікам па розных частках цела, піша Onliner.
Акрамя таго, жанчына двойчы ўкусіла дзіця за руку, а затым кідала малога на падлогу і крэсла са становішча стоячы, штурхала яго рукамі і нагамі.
На целе ў дзіцяці ўтварыліся ранкі і сінякі. Сур'ёзных пашкоджанняў хлопчык, на шчасце, не атрымаў.
Жанчына цалкам прызнала віну. На судзе яна патлумачыла, што раззлавалася на дзіця пасля ягонага ўкусу. Суд Барысаўскага раёна прызначыў жанчыне два гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама яе будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.
Каментары